У месяцы лютым зыходзяцца днi
Яскравага сонца з цяплыняй апоудня,
Дзе цiхiя ночы, дзе зорак агнi
Блiшчаць i нiбыта шапочуць лагодна.
Студзёная ранiца цешыцца зноу:
Калючай завеяй за шчокi кусае.
Нiдзе не схавацца ад лютых вятроу,
Прыслужка, зiмы адбягаючай стая,
Адмецiны ставiць, бярэ у палон.
Нам цэлае лета гаiць тыя раны.
У лютым цяпло - незвычайнага плён,
Марозная постаць ды шлях самы санны,
Яскравае сонца, счарнеласць снягоу,
Пакусаны дзiуна пауднёвыя бокi.
У месяцы лютым - дзiвосны час сноу,
Да цёплай вясны шлях такi недалекi.
19.03.2005