Гiсторыя суседзям даравана,
Бо старажытны сцяг у крывi бацькоу.
Не гояцца залечаныя раны,
Па добрай волi цешым чужакоу.
У глыб iсцi - адказваць на пытаннi:
Карэннi дзе, чаму адна дрыгва?..
Дзе велiч спрау народнага паустання,
Дзе старажытнасць наша. Ёсць iмгла,
Якая над краiнай старажытнасць
Бярэ у палон маучання забыццём.
Наш доугi шлях прывiд цi рэчаiснасць,
Цi помнiш продкау слаунае жыццё?
Мы маем шлях свой незвычайны, дзе ён?
Краiны цень у спрэчках, на краю.
Крывым люстэркам маляваць падзеi,
Не ведая гiсторыю сваю...
17.08.2004