Не трэба, мяне не будзi -
Пакiнь мне кавалачак казкi.
Там недзе далека ѓ грудзi
Хаваю я тысячы масак.
Штодзённа мяняю я твар,
Каб атрымаць адабрэнне.
I толькi ѓ сне я магу
На крыху сабой стаць, павер мне.
Дай яшчэ трохi пабыць
У свеце надзеi i мараѓ,
Сябраваць, ненавiдзець, любiць...
Не, не будзi, яшчэ рана.