Сударева Инна Викторовна : другие произведения.

Авария

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Рассказ на белорусском языке... Основан на реальных событиях

  
  АВАРЫЯ
  
   Поезд з'явiуся у канцы тунэля i хутка выпауз на станцыю, быццам дракон з пячоры. I зноу нарадзiлася вар'яцкае жаданне скокнуць у ямiну, на рэльсы. Не таму, што не хацелася жыць, а таму... Ён i сам не ведау, чаму. Проста нарадзiлася такое жаданне. I не першы раз.
   У яго жыццi усё вызывала зайздрасць iншых: палажэнне у грамадстве, вялiкiя грошы, якiя плылi у яго рукi самi сабой (так думалi зайздроснiкi), строгi стыль у адзеннi, прыгожыя знешнасць, вытрымка, дарагi аутамабiль, шыкоуная кватэра, адпачынак у Еуропе кожны год. I жанчыны яго любiлi. Толькi ён не любiу усе гэта.
   Тое пачуцце, што расло у яго душы да самога сябе, не было нi на што падобным. Часам гэта была трывога, часам - злосць цi разгубленасць, цi неразуменне таго, што здарылася. Але часцей усяго ен адчувау сябе лялькай у чыiмсцi тэатры, дзе вядома, з чаго пачынаецца i чым скончыцца ягоная п'еса. Таму i пагарда да сябе узнiкала. Ён разумеу нейкiм iншым розумам, што усе робiць не ен, што усе робiцца за яго нейкiмi iншымi сiламi, бо вельмi легка усе атрымоувалася у жыццi.
   Шчаслiучык... Так гаварылi амаль усе, хто сустракауся на жыццевым шляху. Але для яго слова 'шчаслiучык' стала абражлiвым, нядобрым, бо тое 'шчасце', якога шмат людзей хацелi i каторая прывалiла яму, забрала у яго пакой i павагу да сябе.
   Цi добра, калi усе атрымоуваецца само сабой? Добра, але усе добра у свой час. I ен адчувау, што яго 'добра' зацягнулася. Дзiва, але яно магло надакучыць, магло растрывожыць. У свае 40 гадоу ен не адчувау сябе самастойным, вопытным. Жыцце берагло яго ад рэзкiх паваротау, узлетау i падзенняу. Яго бацькi былi заможнымi, i ен стау такiм, бо так павiнна было быць. I так было.
   Дамашнiя настаунiкi, лепшая школа, спецкурсы замежных моу, потым - замежны унiверсiтэт, юрыспрудэнцыя, ступень бакалаура, ступень магiстра, работа у бацькоускай фiрме. Нiякiх срывау. Спакой. Што можа быць лепей. I гэты спакой лiшыу яго спакою. Ен чакау тут нейкага падвоху. Не магло быць так, каб жыцце яго не патрэсла. I ен чакау нечага жахлiвага.
   Чаканне выматвала, зрабiла нервы нацянутымi струнамi, а сэрца ператварыла у трывожны дрыготкi камяк. Думкi перасталi бегчы спакойнай ракой i сталы чорным вадаваротам, сапрауднай Харыбдай, а у гэтай безданнi кружыуся страх.
   Колькi разоу ен казау сабе: выкiнь дурное з галавы, ганi такiя думкi, неспакойныя, дрэнныя, блазнотныя, але яны вярталiся, таму што у душы вырасла няупэуненасць у сабе i сваiх сiлах.
   Вось i зараз дрэнныя думкi манiлi яго у чорны тунэль. Паспрабуй. Вось патрасе, дык патрасе! Ен i у метро пачау ездзiць таму, што ямiна з рэльсамi цягнула да сябе, абяцала новыя цiкавыя уражаннi.
   Ен разумеу: гэта ненармальна. Трэба было нешта рабiць. Трэба было вярнуць страчанае пачуцце самазахоування, якое заснула i не прачыналася, агорнутае вечным спакоем.
   Ен не сеу у цягнiк. Пачакау, калi праедзе, каб зноу глянуць на блiскучыя iглы рэльсау. Яны пiлiся яму у вочы, назауседы адбiлiся у мозгу, пралажыушы там свой шлях.
   Ен рэзка адвярнууся ад ямы i пайшоу наверх, дзе чакау цемнавiшневы мерседес-кропля. Думкi былi далека, але цела памятала, што трэба рабiць. Адчынiу дзверцу, кiнуу плашч на заднiя крэслы, сеу, завеу машыну, выехау на дарогу i пагнау аутамабiль за горад.
   Хуткасная магiстраль сустрэла асляпляючай зеленню лясоу i лугоу, што цягнулiся па баках, блiскучым асфальтам, што лентай вiуся па халмам.
   Ен давеу хуткасць спачатку да 120, потым - до максiмума. Мерседес вiшневай зоркай ляцеу па дарозе. За акном усе злiлося у адну лiнiю, пярэднi бампер машыны, здавалася, вось-вось урэжацца у далягляд.
   Зноу прыйшло жаданне рэзка звярнуць з дарогi, каб паляцець у кювет, куляючыся на обрыве. Але ен усе яшчэ стрымлiвауся.
   Ен бег. Бег ад працы, ад кватэры, ад грошай, ад усяго таго, што вызывала у iншых зайздрасць. Можа таму яно i не прыносiла сапрауднага шчасця. Ен бег ад самога сябе...
   Цемра застала яго у дарозе. Ен,здаецца, не зауважыу, як сонца апракiнулася за лiловы край лесу i сонныя облокi пачалi напаузаць на неба.
   Ен раптам зразумеу, што першы раз бачыць вось такое роднае закатнае неба. Шмат было у яго жыццi прыгожых захадау: на Мiжземным моры, у Лондане i Венецыi, на востраве у Цiхiм акiяне i шмат дзе яшчэ. Толькi вось тут, на роднай зямлi, ен нiколi не звяртау увагi на колаварот сонца. Ад гэтага стала сорамна i балюча.
   Ен ужо не сачыу за дарогай: у вачах зiхацеу ружова-блакiтны пяшчотны далягляд...
   Машына падскочыла на нейкiм валуне, яе панясло, пацягнула на бок, i ен паспеу яшчэ нацiснуць на тормаз. Страшэнны вiскат затапiу вушы, стрэлiлi падушкi бясспекi, у вачах пранеслася усе жыцце, такое кароткае цяпер. Сэрца вар'яцкi забiлася недзе у жываце, галаву абдало халодным полымем, спiна узмокла i быццам скура адышла ад цела, упусцiушы зiмовы холад у нутро. Потым - колаварот. Раз, два, тры, чатыры...
   Шыя знiкла, галава уцiснулася у плечы, рукi хацелi закрыць твар, але гэта не далi зрабiць падушкi бяспекi, што белымi пругкiмi пузырамi захапiлi ягонае цела. Ляцелi асколкi. Ен круцiуся, быццам у цэнтрыфузе...
   Мерседес перакiлiуся колькi разоу i павалiуся коламi уверх.
   Памалу ен апамятауся. Маленькi скручаны камок зноу стау чалавекам, i гэты чалавек выпауз з разбiтай машыны, сеу на траву. Памацау сябе. Разбiтае брыво, некалькi чутных ушыбау (хутчэй за усяго, ад падушак бяспекi).
   Ен зарагатау, пнуушы нагой скурожаную машыну. Зарагатау, нарэшце зразумеушы, што ен на самой справе жывы. Уся блазнiна выляцела з галавы у беспаветраную прастору. Ен рагатау, таму што ведау, што будзе жыць, таму што колькi хвiнiн таму так хацеу жыць. Ен зразумеу гэта цяпер, седзячы на мокрай ад расы траве у двух-трох метрах ад соннага, прахладнага лесу, над якiм ужо пачалi мiргаць зоркi.
  
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"