Раздарыла маладосць другiм.
Аддала красу ўсю iм i цела.
I няма кахання, што хацела,
Смутку ёсць гаркавы едкi дым.
Стомленасць вакол тваiх вачэй
Павуцiнкай тонкай прыгнятае.
Час бруiцца i жыццё знiкае
Лiсцем груш мiж восеньскiх начэй
Праз якiя моўчкi цiха крочым.
Прадаюць люстэркi жахi нам.
Раздарыла маладосць вятрам,
Што гуляюць кветкамi абочын.
Я, таксама, быў адным з вятроў.
Буяным, юнацкiм, непакорным.
Стомлены ад гуль, ужо я сонны,
Каб раздуць зноў полымя з вуглёў.
Каб гарэзнiць хваляю марскою,
Фiлiнам шаптацца ў тых лясах.
Знiклi сiлы ў стомленых нагах
Сёння намазоленых да болю.
Раздарыла маладосць другiм.
Я - таксама. Справа, вось, такая.
Зжоўклi кветкi. I зямля сырая
Стала дываном журбы, як дым...