Разнiмае птушка крылы,
Каб пакiнуць родны край...
Песня смутку ỹ небе мiлым
Льецца быццам "выбачай".
Круг апошнi над зямлёю,
Крык апошнi над гняздом.
I з адценнем непакою
Развiтальны мах крылом.
Паляцелi птушкi ỹ вырай.
Чарада за чарадой...
Восень. Холадна i сыра.
I iмкнуцца за вясной
Птушкi, каб вярнуцца з ёй.