Мы-беларусы, у пошуках шчасця
Доỹга блукалi па роднай зямлi,
Шмат нас забiлi, памерла заỹчасна,
Толькi ỹсё роỹна мы шчасце знайшлi.
Доỹга стваралi мы нашу краiну,
Доỹга не ведала шчасця яна.
Слаỹся ж, свабодная наша Айчына!
Мы-твае дзецi i ты ỹ нас адна!
Мiр у Айчыне сваёй захаваем,
Мiр ва ỹсiм свеце мы зможам стварыць
Шчырым сяброỹствам з усiм, хто жадае
У мiры з сваiмi суседзямi жыць.
Цяжкiя войны кранулi краiну,
Мiру ж заỹсёды жадала яна.
Шчырым сяброỹствам слаỹся, Айчына!
Хай больш цябе не кранае вайна!
Што мы нашчадкам сваiм захаваем?
Гэта залежыць толькi ад нас!
Тых, хто працуе, павага чакае,
Слава, якая мацнее за час.
Мы-грамадзяне свабоднай краiны,
Цвёрда на роднай зямлi мы стаiм.
Спадчынай продкаỹ слаỹся, Айчына!
Слаỹся, Радзiма, народам сваiм!