Трымай сябе, трымай крапчэй,
Каб не згаслi колеры вачэй,
А час iдзе, iдзе нястомна,
А табе, заѓжды, усё роѓна.
Трымай сябе, трымай свой час,
Якi ляцiць бяздумна вакол нас,
Ляцiць i гасне белы свет,
I калi, настане той прасвет?
Трымай сябе, трымай хутчэй,
Кажы сабе - цяпер смялей,
Смялей вядзi наперад нас,
Туды, дзе будзе светлы час.
Трымай сябе, стаi не квола,
Трымай нявыказанае слова,
Трымай як можаш, не шкадуй,
Трымай, трымай i не бядуй.
Трымай сябе, трымай крапчэй,
Каб не згаслi колеры вачэй,
А час iдзе, iдзе нястомна,
А табе, заѓжды, усё роѓна.