Абдымкау холад нас не супакоiць,
Ты цешышся не з той, а я не з тым,
Спрадвечны да кахання люты голад
Змушае нас змагацца па адным.
Ты цэнiш незалежнасць i развагу,
Яшчэ пяшчоту, розум i спакой.
Шукаю я упэуненасць, адвагу,
I дапамогу, i адкрытасць, i любоу.
Змагаемся i прагнем вызвалення,
Пазбавiцца б умоунасцi жыцця,
Каб атрымаць нябеснае збауленне,
Пазбегнуць каб людскога забыцця.