Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

М

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками

  МАГАРАМ Элiзарый Еўлевiч [26.12.1899, Адэса - ?], глебазнавец. У 1935-38 працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам, нам. дырэктара Iнстытута аграглебазнаўства i ўгнаенняў БелАН. Арыштаваны 6.4.1938. Асуджаны 19.2.1940. Вызвалены 6.4.1940. Паўторна арыштаваны i прыгавораны да 8 гадоў зняволення 29.10.1949. Пакаранне адбываў у адным з лагераў на Поўначы. Рэабiлiтаваны 10.8.1955. У 1958 жыў у Сыктыўкары Комi АССР. Рэабiлiтаваны 25.6.1955. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  МАГНУШЭЎСКI Войцех [каля 1758 - 24.12.1828, в. Крошын Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл.], рыма-каталiцкi святар, настаўнiк П.Багрыма. Магчыма, быў манахам-дамiнiканцам. Выхоўваў дзяцей князя Мацея Радзiвiла - Канстанцiна i Антанiну. Потым атрымаў парафiю ў мяст. Крошын, дзе была школа, у якой вучылiся сялянскiя дзецi, у тым лiку П.Багрым. М. пабудаваў для школы новы будынак. У вынiку юрыдычных i маёмасных спрэчак памiж новым уладальнiкам Станiславам Юрагам i жыхарамi Крошына вясной 1828 у мястэчка былi ўведзены войскi. М., якi спрабаваў заступiцца за крошынцаў, таксама быў прыцягнуты да следства. Школу зачынiлi. М. быў узяты спачатку пад ваенны нагляд, потым пад палiцэйскi. У такой неспрыяльнай псiхалагiчнай атмасферы ён памёр. 23.1.1829 вялiкi князь Канстанцiн распарадзiўся зняць нагляд з М., але было позна.
  Лiт.: Станкевiч А. Магнушэўскi; Паўлюк Багрым; Баброўскi: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вiльня, 1937; Паўлюк Багрым. Мн., 1994.
  
  МАГУЧЫ Адам Адамавiч [псеўданiм: Пiрат; 7.3.1891, Вiцебск - 7.5.1953, турма Штум, Польшча], ваенны дзеяч, спецыялiст па мараходнай справе, контрадмiрал. Паходзiў з бел. шляхецкай сям'i. Вучыўся ў Вiленскай гiмназii. Скончыў Марскi корпус у Пецярбургу (1908). Служыў на розных надводных i падводных караблях. Кiраваў адукацыяй афiцэраў падводных лодак, у тым лiку ў Петраградскай марской акадэмii. 25.11.1919 быў прыняты ў Польскую армiю, камандаваў многiмi караблямi. Напiсаў шэраг падручнiкаў па марской справе. Паколькi М. вызначаўся незалежнасцю поглядаў, у 1929 яго звольнiлi з ваеннага флоту. Перайшоў на гандлёвы. 1.10.1939, спрабуючы прарвацца праз нямецкую блакаду, трапiў у палон. Некалькi гадоў правёў у фашысцкiх канцлагерах. Пасля вызвалення вярнуўся ў Польскi ваенны флот у званнi камандора. З 1.1.1946 контрадмiрал. Нейкi час камандаваў Ваенным флотам. У 1948 па стане здароўя перайшоў на пенсiю. 7.12.1949 арыштаваны па фальсiфiкаваным даносе. 7.3.1950 асуджаны на 13 гадоў турмы. 21.6.1957 цалкам рэабiлiтаваны. Адзначаны Крыжам Вiртуцi Мiлiтары, крыжам Грунвальда.
  Лiт.: PSB XXI.
  
  МАЁРАЎ Мiхаiл Майсеевiч [10(22).1.1890, в. Скародна Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. - 20.1.1938, Масква, НКВД], палiт. дзеяч. Удзельнiк рэвалюцыi 1905-07; член РСДРП(б) з 1906. За сваю дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся ўладамi. У 1917 кiраўнiк арганiзацыi РСДРП(б) у Кiеве. З 1920 на партыйнай i дзяржаўнай рабоце ў Кiеве, Адэсе, Астраханi, Томску. Аўтар прац па гiсторыi рэвалюцыйнага руху на Украiне. У 1930-32 наркам забеспячэння УССР. У 1932-33 сакратар Сярэднеазiяцкага бюро ЦК ВКП[б]. З 1934 нам. старшынi Цэнтрасаюза СССР. Арыштаваны i расстраляны ў 1938. Рэабiлiтаваны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАЗУРКЕВIЧ Язэп [Iосiф Iгнатавiч; псеўданiм: Я.Цiкавы; 1887, в. Цялякава Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Уздзенскi р-н Мiнскай вобл. - 4.11.1937, Вiцебск, НКВД], празаiк, крытык, краяѓзнавец. У 1906 здаў экстэрнам экзамен на званне настаўнiка пачатковай школы; да 1915 настаўнiчаў на Навагрудчыне. У 1918-19 настаўнiчаў у Саратаўскай губ. З 1919 зноў на Навагрудчыне; працаваў у прыватнай школе; удзельнiчаў у падпольным i партызанскiм антыпольскiм руху. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1921; зняволены ў Баранавiцкай турме, з якой уцёк i перабраўся ў БССР. Настаўнiчаў на Случчыне. У 1924 скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мiнску. Працаваў у Вiцебску - выкладаў у навучальных установах; быў суѓпрацоўнiкам краязнаўчага музея. Пачаў публiкавацца з 1922 - у час. 'Полымя', 'Маладняк', у мiнскiх i абл. газетах. Пры яго ўдзеле падрыхтаваны i выдадзены альманахi 'Пачатак' (1926) i 'Свiтанне' (1927; у абодвух аўтар прадмоў). Удзельнiчаў у стварэннi Вiцебскай фiлii 'Маладняка' i Вiцебскай асацыяцыi пралетарскiх пiсьменнiкаў; уваходзiў у склад Цэнтральнага бюро 'Маладняка' i ў праўленне БелАПП. Арыштаваны 15.9.1937; расстраляны. Рэабiлiтаваны 16.5.1957.
  Тв.: Здзекi: Апавяданне // Полымя. 1924, ? 3; Лiтаратурны рух на Вiцебшчыне // Маладняк. 1929, ? 3.
  Лiт.: Лаўшук С. Станаўленне беларускай савецкай драматургii (20-я - пач. 30-х гг.). Мн., 1984. С. 178-179; БП, т. 4.
  
  МАЙЗЕЛЬ Юрый Навумавiч [студз. 1902, в. Кулiкi Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - вер. 1942, ГУЛАГ], гiсторык, журналiст. З 1918 супрацоўнiчаў у яўрэйскай газ. 'Штэрн'; у газ. 'Дело революции'. Служыў у Галоўмiлiцыi БССР. З 1924 в. а. загадчыка ўлiкова-iнфармацыйнага аддзела СНК БССР. З 1925 у Гiстпартце ЦК КП(б)Б. У 1928-30 аспiрант БДУ. З 1929 навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi партыi i Кастрычнiцкай рэвалюцыi пры ЦК КП(б)Б. Адначасова выкладаў у Вышэйшай сельскагаспадарчай школе i ў Iнстытуце журнаѓлiстыкi. Вывучаў гiсторыю КП(б)Б i нацыянальнае пытанне ў БССР. Падрыхтаваў да друку ч. 1 зборнiка 'КП(б)Б у рэзалюцыях' (1934). Абвiнавачваўся ў сувязях з трацкiстамi i прыцягваўся да партыйнай адказнасцi падчас кампанiй па барацьбе з трацкiзмам у 1924, 1929 i 1934. 28.11.1935 выключаны з КП(б)Б. З 1936 супрацоўнiк Дзяржаўнага архiва Вiцебскай вобл. Арыштаваны 22.6.1941. Пастановай Асобай нарады НКВД СССР ад 5.1.1942 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Кароткi нарыс гiсторыi КП(б)Б. Мн., 1929 (разам з М.Шапавалавым); Десять лет борьбы и строительства, 1920 - 11 июля 1930: (К разрешению национального вопроса в БССР). Мн., 1930 (разам з Л.Майзелем).
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАЛЕЎСКI Францiшак Геранiм [Malewski Franciszek Hieronim; псеўданiмы: Яраш; Франц Семяновiч; крыптанiм: F.M.; 21.8.1800, Вiльня - 10.4.1870, Санкт-Пецярбург], журналiст, публiцыст, мемуарыст. У 1815 скончыў Вiленскую гiмназiю i паступiў на юрыдычны ф-т Вiленскага ун-та. Быў знаўцам зах.-еўрапейскай лiтаратуры. 4.11.1817 па прапанове А.Мiцкевiча прыняты ў Таварыства фiламатаў; хутка стаў вiдным членам таварыства: сурэдактар 'Фiламацкiх статутаў', аўтар праектаў рэформ таварыства; з 7.9.1818 генеральны сакратар таварыства. Быў таксама членам 'Таварыства сяброў', у якiм арганiзаваў Статыстычны камiтэт, падрыхтаваў для яго iнструкцыю, апублiкаваную без згоды цэнзуры пад назвай 'Opis geograficzny'. Удзельнiчаў у стварэннi Таварыства фiларэтаў; апрацаваў 'Статуты' таварыства, быў абраны вiцэ-прэзiдэнтам. Пасля сканчэння ун-та пакiнуты для падрыхтоўкi на званне прафесара. За кошт Вiленскага ун-та адпраўлены для працягу вучобы ў замежныя ун-ты. У лiст. 1821 - сак. 1822 знаходзiўся ў Варшаве, потым выехаў у Берлiн. Пасля наведаў Йену, Гале, Лейпцыг, Дрэздэн, Прагу. У сувязi з працэсам над фiларэтамi быў арыштаваны 20.12.1823 у Берлiне па патрабаваннi вялiкага князя Канстанцiна. 1.2.1824 выданы расiйскiм уладам; дастаўлены ў Варшаву; у крас. 1824 прывезены ў Вiльню. Падзеi таго часу апiсаў у 'Турэмным дзённiку'. 14.8.1824 прыгавораны да дэпартацыi ў глыб Расii. Выехаў з Вiльнi 25.10.1824; па дарозе сустрэўся з А.Мiцкевiчам i разам з iм паехаў у Пецярбург. 19.7.1825, не атрымаўшы дазволу жыць у Адэсе, накiраваўся ў Маскву. У 1827 разам з А.Мiцкевiчам спрабаваў арганiзаваць выданне час. 'Iris', але не атрымалi згоды ўладаў. У снеж. 1827 пасялiўся ў Пецярбургу. З 1829 працаваў пры 3-м дэпартаменце Сената ў аддзяленнi Метрыкi ВКЛ; з чэрв. 1834 метрыкант; пазней стаў дырэктарам аддзела Метрыкi ВКЛ i тайным саветнiкам. Адначасова з 1830 разам з I.Данiловiчам працаваў над кадыфiкацыяй права для губерняў на тэрыторыi былой Рэчы Паспалiтай. Адмовiўся ад прапанаванай пасады сенатара. У 1830 арганiзаваў 'Tygodnik Petersburgski', рэдактарства ў якiм потым перадаў Ю.Пшэцлаўскаму. Сам пiсаў у 'Tygodnik Petersburgski' ананiмна.
  Тв.: Dziennik więzienny // Z filareckiego świata. Warzsawa, 1924; Z nieznanych listów do żony // Echo Polskie (Moskwa). 1916.
  Лiт.: Witkowska A. Rówieśnicy Mickiewicza. Warszawa, 1962; Proces filaretów w Wilnie // Archiwum do Dziejów Literackich. Kraków, 1890; PSB, z. 81.
  
  МАЛЕЦ Дзянiс [1909, в. Лембаўка Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - снеж. 1941 ?, Мiнск ?, Гестапа], рыма-каталiцкi святар, рэлiгiйны i грамадскi дзеяч. З 1933 вучыўся ў духоўнай каталiцкай семiнарыi ў Пiнску. Пасвечаны ў святары ў 1937. Быў прыѓзначаны вiкарыем парафii Нараджэння Панны Марыi ў Бельску-Падляскiм на Беласточчыне. З восенi 1938 - прэфект школ ў Пiнску. Пазней служыў вiкарыем пры Пiнскiм кафедральным саборы. Браў удзел у беларусiзацыi касцёльнага жыцця. У якасцi ганаровага госця прысутнiчаў на канферэнцыi школьных iнспектараў у Мiнску (15.12.1941), дзе быў арыштаваны нямецкай тайнай палiцыяй. Дата i акалiчнасцi смерцi невядомыя.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Буэнос-Айрес, 1966 (рэѓпрынт: Мн., 1990).
  
  МАЛIНОЎСКI Мiкалай [6(18).12.1799, в. Махноўка Брацлаўскага пав., цяпер Вiннiцкая вобл., Украiна - 17(29).6.1865, Вiльня], гiсторык, публiцыст. З 1820 вучыўся ў Вiленскiм ун-це. Публiкаваўся ў выданнях 'Dziennik Wileński' i 'Dzieje Dobroczynności...' За ўдзел у таварыстве фiларэтаў зняволены ў лiст. 1823 - крас. 1824. Ад жн. 1826 працаваў у архiве Польскага аддзела Iмператарскай публiчнай бiблiятэкi ў Пецярбургу. Вярнуўся ў Вiльню ў 1829; да 1840 працаваў у Радзiвiлаўскай камiсii. Удзельнiчаў у падрыхтоўцы выдання 'Крынiцы польскай гiсторыi' (т. 2; 1844); апублiкаваў 'Хронiку' Мацея Стрыйкоўскага (1846); пераклаў i апублiкаваў фрагменты лацiнскай хронiкi Б.Вапоўскага пад назвай 'Гiсторыя Кароны Польскай i Вялiкага Княства Лiтоўскага' (т. 1-3; 1847-49); апублiкаваў 'Помнiкi старажытнай Польшчы з часоў Жыгiмонта Аўгуста' (т. 1-2; 1847-51). У 1860-63 супрацоўнiчаў з газ. 'Виленский вестник'.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАМОНЬКА Язэп Аляксеевiч [28.1.1889, в. Залессе Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 10.9.1937, Комi АССР, ГУЛАГ], палiт. дзеяч, публiцыст. У 1907-17 член партыi эсэраў; у 1918-24 член БПС-Р. Двойчы арыштоўваўся, правёў у турме 2 гады i 10 месяцаў. Падчас 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны ў царскае войска. Адзiн з арганiзатараў i дэлегатаў 1-га Усебеларускага з'езда 1917. Арыштоўваўся савецкiмi ўладамi 18.12.1917 i ў 1918. Са снеж. 1919 член прэзiдыума Рады БНР. Арыштаваны польскiмi ўладамi. Пасля вызвалення перабраўся ў Коўна. У пачатку 1921 прыехаў у Мiнск дзеля каардынацыi падпольнай дзейнасцi ў Зах. Беларусi. Арыштаваны ў сак. 1921, прывезены ў Маскву. У крас. 1921 высланы ў Казань, адкуль уцёк у Коўна. У канцы 1922 выехаў у Чэхаславакiю. У час 2-й Усебеларускай канферэнцыi 1925 у Берлiне выступiў супраць роспуску ўрада БНР i пакiнуў канферэнцыю. У 1928 жыў у Рызе. У вер. 1928 прыехаў у СССР; 11.9.1928 арыштаваны ДПУ БССР на станцыi Бiгосава; адпраўлены ў Маскву. 3.1.1929 пастановай Калегii АДПУ СССР прыгавораны да 10 гадоў лагераў. 2.9.1937 пастановай 'тройкi' НКВД Комi АССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны пракуратурай Комi АССР 12.4.1989, Генеральнай пракуратурай Расii 25.3.1993.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАМЧЫЦ Мiкалай Мiкалаевiч [1899, Мiнск - ?], педагог. У 1923-24 вучыўся ў БДУ. Працаваў iнспектарам школ у Калiнiнскай акрузе (да 1927), у Полацку. У 1929 працаваў у апараце Наркамата асветы БССР, вучыўся на педагагичным факультэце БДУ. Арыштаваны ДПУ БССР 20.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Асуджаны 10.4.1931 на 5 гадоў высылкi. Пакаранне адбываў у Яранску Кiраўскай вобл. Паўторна асуджаны 31.7.1935 на 2 гады лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 19.9.1960.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  МАНЦЭВIЧ Мiхаiл Антонавiч [1858, мяст. Ражаны Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г.п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. - 17.5.1930, Варшава], рэвалюцыйны дзеяч, публiцыст, мемуарыст. З 1879 вучыўся ў Варшаўскiм ун-це, дзе далучыўся да польскага сацыялiстычнага руху. Уваходзiў у дапаможныя арганiзацыi партыi 'Пралетарыят' - 'Чырвоны крыж' i 'Баявая дружына'. З восенi 1884 член ЦК партыi 'Пралетарыят'; выдаваў газ. 'Пралетарыят'. Арыштаваны царскiмi ўладамi ў вер. 1885; у 1887 сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сiбiр. У 1892 пасля вызвалення пасялiўся ў Смаленску, дзе восенню 1893 па даручэннi Ю.Пiлсудскага ўступiў у арганiзацыю 'Народнае права' як прадстаўнiк ППС. Зноў арыштаваны ў 1894 i да 1902 знаходзiўся ў зняволеннi i ў ссылцы. У 1905-07 працаваў на чыгунцы ў Гродне i Вiльнi. З 1919 жыў у Варшаве. Адышоў ад грамадска-палiт. дзейнасцi. Пакiнуў успамiны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАНЦЭВIЧ Фларыян Данатавiч [псеўданiм: Якiм Пярэчка; 1890, мяст. Iказнь Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 30.7.1941, Вiцебшчына], грамадскi дзеяч, педагог, публiцыст. У 1910 скончыў Полацкую настаўнiцкую семiнарыю. Працаваў настаўнiкам у Дзвiнскiм пав. Публiкаваўся ў газ. 'Наша нiва'. Збiраў бел. песенны i музычны фальклор. У 1-ю сусветную вайну санiѓтар пры ваенных шпiталях. З 1917 на Дзiсеншчыне арганiзоўваў школьнае навучанне. Пасля вер. 1939 у мяст. Друя ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнiкаў бел. школ. Дэпутат Народнага сходу Зах. Беларусi (28-30.10.1939, Беласток). З 1940 настаўнiк у в. Малая Кавалеўшчына Мiёрскага р-на. У пачатку нямецкай акупацыi арыштаваны гiтлераўцамi i пасля катаванняў расстраляны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАРАКОЎ Валерый Дзмiтрыевiч [псеўданiмы: В.Армак (разам з А.Мардвiлкам); В.Армар (з А.Мардвiлкам); В.Бор; крыптанiмы: С.Ш. i В.М. (з С.Шушкевiчам); 14(27).3.1909, мяст. Козырава Мiнскага пав., цяпер у межах Мiнска - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, перакладчык. Старэйшы сын Дз.Маракова, брат Л. i У. Мараковых. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Мцэнску (Расiя) i Ромнах (Украiна). У 1924 скончыў 4-ю Мiнскую сямiгодку i да канца 1925 працаваў мулярам разам з бацькам. З чэрв. ў друку пачалi з'яўляцца яго першыя вершы ('Чырвоная змена', 'Малады араты' i iнш.). У снеж. па пастанове ЦБ юных пiянераў i пры спрыяннi А.Якiмовiча прызначаны сакратаром рэдакцыi час. 'Пiянер Беларусi'. Належаў да 'другога прызыву' (1926) маладнякоўцаў, да якiх яго прывёў I.Барашка. У канцы 1926 пэўны час (па запрашэннi А.Звонака) жыў у Полацку, друкаваўся ў газ. 'Чырвоная Полаччына'. Першы зборнiк вершаў выйшаў у 1926. Другi ('Пасля якога яго заўважыў i акрылiў бацькоўскай ласкай Я.Купала'. - С.Шушкевiч) - у 1927. У тым самым годзе паступiў у МБПТ, але пасля двух курсаў адклiканы з вучобы i прызначаны загадчыкам лiтаратурнага аддзела газ. 'Савецкая Беларусь', дзе працаваў з перапынкам да канца 1930. М.Гарэцкi ў той час пра М. пiсаў: 'Маракоў вызначаецца лiрычнасцю, эмацыйнай напружанасцю, гучальнасцю сваiх вершаў. У яго шмат пачуцця, ён любiць яскравыя фарбы i гучанне'. У 1931 паступiў на лiтаратурна-лiнгвiстычнае аддзяленне МВПI (скончыў у 1934). Адначасова працаваў у час. 'Чырвоная Беларусь'. Сябра Саюза пiсьменнiкаў Беларусi з 1934. У пачатку 1935, спрабуючы пазбегнуць арышту, паехаў у мяст. Чэрнеўка Барысаўскага р-на. 1 сак. вярнуўся дадому. Праз 3 тыднi арыштаваны органамi Дзяржбяспекi. Пасля 3 месяцаў знаходжання ва ўнутранай турме НКВД вызвалены. Паўторна арыштаваны 6.11.1936. Пасля года катаванняў знявечанага М. выязная сесiя ваеннай калегii Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла да вышэйшай меры пакарання - расстрэлу з канфiскацыяй маёмасцi. 29.10.1937 разам з 22 iншымi бел. лiтаратарамi расстраляны. Рэабiлiтаваны 23.4.1957.
  Тв.: На залатым пакосе: Вершы. Мн., 1927; Вяршынi жаданняў. Паэзiя. Мн., 1930; Права на зброю: Вершы. Мн., 1933; Лiрыка. Мн., 1959; Вяршынi жаданняў: Вершы, паэмы. Мн., 1989.
  Лiт.: Рагойша В. Сердце, согретое грустью // Вопросы литературы. 1990. ? 6; Пруднiкаў П. Паэт эмоцый // Маладосць. 1998. ? 3; Грахоўскi С. Растоптаныя пялёсткi // Голас Радзiмы.. 1998. 7 мая; Звонак А. З успамiнаў аб В.Маракове // Першацвет. 1998. ? 10-11; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хронiка, кантэкст. Мн., 1999.
  
  МАРАКОЎ Дзмiтрый Захаравiч [21.9.1880, в. Азяроўка Пскоўскай губ., цяпер Пскоўская вобл. - 18.11.1968, Мiнск], удзельнiк антыкамунiстычнага руху, рэлiгiйны дзеяч. Бацька В., Л. i У. Мараковых. Паводле некаторых звестак, удзельнiк руска-японскай вайны 1904-05, I Усебеларускага кангрэса (верагодна, як дэлегат ад бежанцаў або эсэраў). Па звестках С.Шушкевiча i П.Пруднiкава, вулiца Вялiкаморская, дзе М. паставiў (каля 1906-07) першы дом, спачатку мела назву Марѓская, а потым, калi яна пашырылася, была перайменавана ў Вялiкаморскую. Адзiн з арганiзатараў (з епiскапам Мiнска М.Семянякам i настаяцелямi Козыраўскай царквы У.Бiрулям i I.Зенюком (цесцем паэта Я.Бобрыка) рэлiгiйнай антысавецкай арганiзацыi ў мяст. Козырава (1933-35). У канцы сак. 1935 ў арганiзацыю пранiк правакатар i ў пачатку крас. ўсе яе члены былi арыштаваны. 10.8.1935 М. i iншыя ўдзельнiкi арганiзацыi прыѓзнаны 'судом' вiнаватымi ў тым, што: 'пачынаючы з 1933 г., пасля прыезду ў Мiнск М.Семянякi на пасаду епiскапа, у Козыраўскай царкве пачалi групавацца рэлiгiйныя, кулацкiя i iншыя антысавецкiя элементы, якiя паставiлi сабе за мэту, пад прыкрыццём царквы i выканання рэлiгiйных абрадаў, настройваць у антысавецкiм духу насельнiцтва горада i блiжэйшых раёнаў... Толькi пасля арышту гэтай контррэвалюцыйнай групы святароў прыпынiлася распаўсюджванне правакацыйных чутак i пачаўся масавы прылiў людзей у калгасы'. На працэсе 25 удзельнiкаў арганiзацыi прысудзiлi да розных тэрмiнаў зняволення. М. быў асуджаны на 5 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Тайшэтлагу (працаваў на шахце ў Кiсялёўску Кемераўскай вобл.). Вызвалены 29.7.1940, але ў сувязi з забароѓнай уезду ў Беларусь дадому вярнуўся толькi праз 12 гадоў. М. неаднаразова выклiкалi ў НКВД-КДБ. Апошнi раз дапытвалi ў 1960 (у 80 гадоў!). М. нi разу не атрымаў пенсii, бо не меў дакуменѓтаў (НКВД згубiў iх i асабовую справу), якiя б пацвердзiлi яго працоўны стаж прыкладна з 1897- 98 г.
  Лiт.: Шушкевiч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хронiка, кантэкст. Мн., 1999; Маракоў Л. Знявечаныя жыццi // Голас Радзiмы. 1999. 15- 22 крас.
  
  МАРАКОЎ Леанiд Дзмiтрыевiч [лiп. 1914, Мiнск - 14.6.1943, мяст. Васiлiшкi Лiдскага р-на Гродзенскай вобл.], педагог, удзельнiк антыкамунiстычнага руху. Сярэднi сын Дз.Маракова, брат В. i У. Мараковых. Пасля сканчэння на выдатна сямiгодкi (1928), паступiў у МБПТ. Вучыўся разам з С.Астѓрэйкам, С.Гайкам, Ф.Гiнтаўтам, У.Дудзiцкiм, М.Кавылём, Л.Калюгам. Пасля адыходу з МБПТ на работу ў газ. 'Савецкая Беларусь' (1929) старэйшага брата В.Маракова ўзяў на сябе кiраўнiцтва студэнцкiм лiтаратурна-мастацкiм час. 'Крынiца', лепшым у той час сярод студэнцкiх перыядычных выданняў у краiне. У канцы лют. 1930, калi арыштавалi групу студэнтаў тэхнiкума, быў выключаны, але здолеў аднавiцца. Пасля сканчэння МБПТ (1931) накiраваны настаўнiкам у Лагойскi р-н. Працаваў метадыстам, загадчыкам навучальнай часткi, дырэктарам школы, раённым школьным iнспектарам. Вучыўся завочна ў МВПI. Пасля арышту бацькi i старэйшага брата (1935) пераследаваўся ўладамi: яго звальнялi з працы, выклiкалi на допыты ў НКВД. Каб быць далей ад нагляду органаў, пасялiўѓся ў Жлобiне. Там працаваў настаўнiкам, завочна вучыўся ў Магiлёўскiм педагагiчным iнстытуце адразу на двух ф-тах: гiстарычным i лiтаратурным. 22.6.1941 пайшоў на фронт. Удзельнiчаў у баях на Украiнскiм фронце. У 1942 пад Краменчугом трапiў у палон. Пры этапiраваннi ў Мiнск уцёк. Вярнуўся да бацькоў. Атрыѓмаўшы паруку У.Дудзiцкага, пачаў займацца грамадскай працай. Арганiзаваў i кiраваў школай у Козыраве. Удзельнiчаў у аднаўленнi будынкаў горада (сярод памочнiкаў быў Я.Кiпель з сынам В.Кiпелем), узначальваў раённую, потым гарадскую арганiзацыю БНС. За нацыяналiстычныя погляды звольнены немцамi з пасады i высланы (разам з кiраўнiком БНС па Мiнскай акрузе Ю.Саковiчам i А.Змагаром) на Лiдчыну. 13.6.1943 iх расстралялi ў спiну акаўцы. Ю.Саковiч разам з падлеткам, якi выпадкова апынуўся каля яго, загiнулi на месцы, а М. на наступны дзень памёр у бальнiцы. Хутка ix забойцы былi выкрыты. Матэрыялы пра iх перадалi бел. грамадскаму дзеячу I.Кiсламу. Праз тыдзень пасля iх атрымання i ён быў застрэлены акаўцамi. 27.6.1943 у Мiнску адбылася панiхiда па забiтых. Iмшу правялi святары М.Лапiцкi, I.Кушнер i Н.Пыск. Пахаваны на праваслаўных могiлках у Лiдзе. Дакладнае месца пахавання невядома, бо пасля вайны бальшавiцкiя ўлады зруйнавалi большасць магiл.
  Кр.: НАРБ, Ф.908.
  Лiт.: С.Хiзма [Адамовiч А.] Панiхiда па свежых ахвярах. // Беларуская газэта. 1943. 30 чэрв.; В.В. Чуе Беларусь... Памяцi Леанiда Маракова // Беларуская газэта. 1943. 3 лiп.; Другi Усебеларускi кангрэс. Пад рэд. праф. Р.Астроўскага. 1954, с. 6; Лiдская акруга падчас нямецкай акупацыi 1941 - 1944 г. // Беларуская думка. 1960. ? 1; Малецкi Я. Пад знакам пагонi. Таронта. 1976, с. 59; Ёрш С. Вяртанне БНП. Асобы i дакументы Беларускай Незалежнiцкай Партыi. Мн.; Слонiм. 1998; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хронiка, кантэкст. Мн., 1999; Сазанавец Л. Мадонна // Arche. 2000. ? 9; Змагар, Алесь. Сцежкi-дарожкi // Arche. 2001. ? 2. С. 80-81, 88; Гардзiенка А. Беларуская народная самапомач: ад пачаткаў да рэарганiзацыi // Спадчына. 2002. ?1.
  
  МАРАКОЎ Уладзiмiр Дзмiтрыевiч [паводле пашпарта 19.7.1924, паводле iншых звестак 19.7.1926, Мiнск - 30.10.1971, Мiнск], удзельнiк антыкамунiстычнага руху. Малодшы сын Дз.Маракова i брат В. i Л. Мараковых. У маленстве стаў сведкам вобыску супрацоўнiкамi НКВД у бацькоўскай хаце, якi праводзiўся ў сувязi з арыштам старэйшага брата В.Маракова. Падчас вобыску выцягнуў са стосу адкладзенай для вынасу лiтаратуры творы Дж.Байрана, што засталiся адзiным напамiнам пра некалi вялiкую сямейную бiблiятэку. У канцы 1930 скончыў на выдатна сямiгодку i паступiў у Мiнскi аўтамеханiчны (або - механiчны; па iншых звестках - полiтэхнiчны) тэхнiкум. Не давучыўся ў сувязi з пачаткам 2-й сусветнай вайны. У канцы 1942 пад уплывам брата Л.Маракова ўступiў у БНС. Распрацоўваў антысавецкiя плакаты i буклеты. З лiст. 1943 нам. Ф.Каплунова, кiраўнiка мiнскай гарадѓской маладзёжнай арганiзацыi 'Саюз беларускай моладзi'. Адначасова працягваў вучобу, удзельнiчаў у падрыхтоўцы антысавецкiх выданняў. 25.3.1944, у гадавiну БНР, атрымаў ад кiраўнiка СБМ М.Ганько падзяку i павышэнне ў званнi. 29 чэрв. выѓехаў разам з Р.Зыбайлам (па сведчаннi Ф.Гiнтаўта i Г.Рабковай, жонкi Л.Маракова, дзякуючы Р.Астроўскаму, якому аднойчы выратаваў жыццё; як, мiж iншым, i А.Калубовiчу) у Катавiцэ (Польшча), потым у Берлiн. Пасля сканчэння спецыяльных курсаў працаваў у 'Службе iнфармацыi'. Ажанiўѓся. Але 24.8.1945, не вытрымаўшы тугi па Радзiме, вярнуўся дадому. Адчуваючы небяспеку, выехаў у Днепрадзяржынск (Украiна). Пры чарговым вобыску ў бацькоўскай хаце былi знойдзены лiсты М. да мацi, па якiх, верагодна, i вызначылi яго месцазнаходжанне. Арыштаваны 30.10.1946. Этапаваны ў Мiнск. Пасля 6 месяцаў катаванняў 28.3.1947 асуджаны на 25 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбываў у адным з нарыльскiх канцлагераў. Паводле некаторых звестак, удзельнiчаў у паўстаннi вязняў ГУЛАГа (1953). Пасля яго быў зноў катаваны, але выжыў. Вызвалiўся ў 1956. Як сведчыў бацька на допыце ў КДБ (1960), дадому з лагера М. вярнуўся хворым (парушэнне псiхiкi).
  Лiт.: Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хронiка, кантэкст. Мн., 1999.
  
  МАРГЕЛАЎ Сцяпан Прохаравiч [28.3.1902, в. Расохавiчы Касцюковiцкага р-на Магiлёўскай вобл. - 29.7.1937, Мiнск, НКВД], эканамiст, географ. У 1927 скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю, у 1930 - аспiрантуру пры НДI сельскай i лясной гаспадаркi. З 1931 працаваў у Iнстытуце эканомiкi БелАН: вучоны сакратар iнстытута, загадчык секцыi эканамiчнай геаграфii. Адначасова выкладаў у Iнстытуце народнай гаспадаркi, прафесар. Кандыдат эканамiчных навук (1934). Ствараў тэорыю размяшчэння ў БССР тэхнiчных сельскагаспадарчых культур i перапрацоўчай прамысловасцi. Адзiн з кiраўнiкоў групы па складаннi Вялiкага атласа БССР. Арыштаваны 23.1.1937. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 19.7.1957.
  Тв.: Да пытання аб рэсурсах Палесся БССР. Мн., 1933; Эканамiчная геаграфiя БССР. Мн., 1936 (у сааўт.).
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  МАРДВIЛКА Аркадзь Пятровiч [псеўданiмы: В.Армак (разам з В.Мараковым); В.Армар (разам з В.Мараковым); А.Вясковы; Аркадзь Лясны; крыптанiмы: А.Л.; А.М.; А.М-ка; 24.8.1905, в. Языль Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Старадарожскi р-н Мiнскай вобл. - 27.10.1986, Ташкент], лiнгвiст, празаiк, крытык, перакладчык. Падчас 1-й сусветнай вайны сям'я была ў бежанстве ва Уладзiмiры. Там М. паступiў у гiмназiю. Вярнуўшыся ў Беларусь, працягнуў вучобу ў Слуцкай гiмназii. Першы верш апублiкаваў у 1924, пасля выступаў як празаiк i крытык. Быў членам 'Маладняка', потым БелАПП. У 1926-27 вучыўся на Фанетычных курсах новых моў у Ленiнѓградзе; у 1927-29 на педагагiчным ф-це БДУ; у 1929-30 на Вышэйшых курсах новых моў пры 2-м Маскоўскiм дзяржаўным ун-це. З 1931 выкладаў англiйскую мову ў Беларускiм аўтадарожным iнстытуце. Арыштаваны 15.5.1933; прыгавораны да 3 гадоў высылкi. Працаваў перакладчыкам англiйскай тэхнiчнай лiтаратуры ў тэхнiчным аддзеле Маскваволгабуда. З 1935 жыў у Ташкенце. Выкладаў ангѓлiйскую мову ў розных навучальных установах. У 1950 экстэрнам скончыў Сярэднеазiяцкi ун-т. У 1956 абаранiў дысертацыю на ступень кандыдата фiлалагiчных навук. Падрыхтаваў працы па методыцы выѓкладання англiйскай мовы i рускай фразеалогii. Перакладаў на рускую мову з англiйскай i узбекскай. Пасля вымушанага перапынку ў 1930-х г. да творчасцi па-беларуску ўжо не вярнуўся.
  Тв.: Вялiкае нараджэнне: Эскiзы. Мн., 1932; Очерки по русской фразеологии. М., 1964; Как скорее усвоить значение английских слов. М., 1968.
  Лiт.: БП, т. 4; Маракоў Л. Шасцёра на фотаздымку // Роднае слова. 1999, ? 6.
  
  МАРКС Максiмiлян Восiпавiч [7(19).10.1816, Вiцебск - 1893, Енiсейск], удзельнiк рэвалюцыйнага руху, даследчык Сiбiры, мемуарыст, метэаролаг. У 1834 скончыў Вiцебскую гiмназiю; вучыўся ў Маскоўскiм ун-це. З 1858 працаваў выкладчыкам у Смаленску, пазней у 4-й Маскоўскай гiмназii. У снеж. 1863 арыштаваны за сувязь з паўстанцамi; зняволены да лют. 1864 у Петрапаўлаўскай крэпасцi. Выпушчаны пад нагляд палiцыi. Кiраваў адной з падпольных арганiзацый у Маскве. Зноў арыштаваны ў 1866 па справе Д.Каракозава, якi зрабiў няўдалы замах на Аляксандра II. 24.9.1866 пазбаўлены ўсiх правоў i сасланы ў Сiбiр. З 1868 жыў у Енiсейску. Заснаваў там першую ў Сiбiры метэастанцыю. Вымераў глыбiню i шырыню Енiсея. Аўтар прац пра клiмат Сiбiры ('Записки Императорской Академии наук', 1887, т. 55), нататак пра К.Касовiча ('Русская старина', 1886, т. 52), М.Буташэвiча-Петрашэўскага ('Русская старина', 1889, т. 62). Напiсаў успамiны пра Вiцебск 1820-30-х г. Член Рускага геаграфiчнага таварыства. За навуковую дзейнасць у 1878 адзначаны залатым медалём таварыства. З-пад палiцэйскага нагляду вызвалены ў 1880.
  Тв.: Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 гг. // Вiцебскi сшытак. ? 1-3, 1995-1997.
  Лiт.: А.Л. Беларускi гутарнiк Пiлiп Смуры // Гадавiк Беларускага навуковага таварыства ў Вiльнi. Вiльня, 1933; Кiсялёў Г. Пошукi iмя. Мн., 1978. С. 56-60; Зайцаў М., Шчарбакоў С. Гiстарычныя замалёўкi вiцябчанiна // Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi. 1984, ? 3; ЭГБ, т. 5.
  
  МАРОЗ Мiхаiл Iванавiч [1.10.1895, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер горад Мiнскай вобл. - 1947], дзяржаўны дзеяч, педагог, выдавец. Скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую сеѓмiнарыю; настаўнiчаў у сельскай школе. З 1916 у армii. Удзельнiк Кастрычнiцкага ўзброенага паўстання 1917 у Петраградзе. У 1918-19 супрацоўнiк бежанскага аддзела Белнацкама. З крас. 1919 выѓкладчык Камунiстычнага ун-та ў Гомелi. З 1922 паўнамоцны прадстаўнiк БССР у РСФСР; загадчык бел. сектара Камунiстычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду. У 1924-25 загадчык Белдзяржвыдавецтва ў Мiнску. Друкаваўся ў газ. 'Савецкая Беларусь'. З 1926 кiраўнiк спраў СНК БССР, старшыня камiсii Iнбелкульта па ахове помнiкаў старадаўнасцi, мастацтва i прыроды, член гiсторыка-археалагiчнай секцыi Iнбелкульта. Арыштаваны 3.11.1937; 3.12.1940 прыгавораны да зняволення ў лагерах, дзе i памёр.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАРОЗАВА Ларыса Пятроўна [псеўданiмы: Леся Беларуска, Эриния; ?, Маладзечна - студз. 1948; лагер Эльген, Калыма], паэтэса. 22.5.1938 выйшла замуж за афiцэра НКВД Аляксея Марозава. У дзень вяселля была першы раз затрымана i дастаўлена ў НКВД. У канцы лiп. 1938 муж М. быў арыштаваны i расстраляны. Сама яна арыштавана ў студз. 1939. Знаходзiлася ў зняволеннi ў Магадане i ў лагеры Эльген. Працягвала пiсаць. У лагеры рускамоўныя вершы разыходзiлiся пад псеўданiмам Эриния (багiня помсты i адплаты ў старажытных грэкаў); псеўданiмам Леся Беларуска падпiсвала толькi бел. вершы. Збiрала лагерны фальклор. Шмат рукапiсаў былi канфiскаваны падчас вобыскаў. Загiнула ў зняволеннi.
  Тв.: Малiтва да Калымы: Вершы // Полымя. 1997, ? 2; Мой свет: Вершы // Полымя. 1999, ? 3.
  
  МАРТЫНАЎ Аляксандр Самойлавiч [псеўданiм: Пiкер; 12(24).12.1865, Пiнск - 5.6.1935, Масква), удзельнiк рэвалюцыйнага руху, публiцыст. З 1884 член партыi 'Народная воля'. У 1886 арыштаваны i сасланы на 10 гадоў у Сiбiр. У 1890-я г. далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. Зноў арыштаваны ў 1900, пасля чаго эмiграваў за мяжу. Супрацоўнiчаў у час. 'Рабочее дело'. Адзiн з iдэолагаў меншавiзму. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi адышоў ад меншавiзму. З 1918 настаўнiчаў на Украiне. З 1923 член РКП(б). Працаваў у Iнстытуце К.Маркса i Ф.Энгельса. З 1924 член рэдкалегii час. 'Коммунистический Интернационал'.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАРУК Iван Нiчыпаравiч [1903 - ?], журналiст, рэдактар. Вучыўся ў БДУ. У 1929-30 працаваў ў Белдзяржвыдавецтве, потым ва Усебеларускiм камiтэце радыёвяшчання. У 1930 выключаны з ВКП(б) за падтрымку (разам з М.Гарэцкiм, П.Iльючонкам i I.Цвiкевiчам) З.Жылуновiча падчас яго партыйнай чысткi. У 1931 высланы з Беларусi. Паводле ўспамiнаў М.Улашчыка высылку адбываў у Вяцкай вобл. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  МАРЦIНКЕВIЧ Камiла Вiнцэнтаўна [па мужу: Асiповiч; каля 1837, Мiнск ? - пасля 1880, Вiльня), музыкант, кампазiтар, педагог. Дачка В. Дуѓнiна-Марцiнкевiча. Вучылася фартэпiяннай iгры ў Мiнску. Выступала з канцэртамi ў Мiнску, Слуцку, Кiеве, Варшаве. Уваходзiла ў тэатральную трупу бацькi; у 1852 брала ўдзел у паказе ў Мiнску першай бел. оперы 'Сялянка'. У 1861-63 член мiнскай арганiзацыi кiраўнiчага органа паўстанцаў Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта. Першы раз была арыштавана i змешчана ў псiхiятрычную бальнiцу ў чэрв. 1861. Зноў арыштавана 3.2.1863; саслана ў Салiкамск (Пермская губ.). У ссылцы ўзяла шлюб з урачом К.Асiповiчам. Вярнулася на Раѓдзiму ў 1880-х г.
  Лiт.: Кiсялёў Г. Сейбiты вечнага. Мн., 1963. С. 148-174; Ахвердава А. Пачынальнiкi беларускага пiянiзму // Мастацтва Беларусi. 1985, ? 2; Барышев Г. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Нёман. 1961, ? 1; ЭГБ, т. 5.
  
  МАРЦIНЧЫК Мiкалай Мiхайлавiч [3(16).12.1901, в. Кубельнiкi Гродзенскага пав., цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 23.5.1980, Гродна], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусi, публiцыст, мемуарыст. У 1927 скончыў Вiленскi ун-т. Падчас вучобы быў адным з кiраўнiкоў Беларускага студэнцкага саюза. Рэдактар час. 'Студэнцкая думка'. У 1925 у Гданьску ўдзельнiчаў ва ўстаноўчай канферэнцыi па стварэннi БСРГ. З 1925 сакратар, з 1934 нам. старшынi Галоўнай управы ТБШ. З 1927 выкладаў у Вiленскай беларускай гiмназii. Адначасова працаваў урачом у клiнiцы Вiленскага ун-та. У 1927 i 1930 арыштоўваўся польскiмi ўладамi; у 1931 высланы ў в. Нараўка Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв. пад нагляд палiцыi. У 1930-я г. прэсай КП(б)Б i КПЗБ абвiнавачваўся ў супрацоўнiцтве з польскiмi ўладамi, спробах звярнуць ТБШ са шляху нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Паступова адышоў ад грамадскай i палiт. дзейнасцi. З 1944 галоўны ўрач iнфекцыйнай бальнiцы ў Гродне. Арыштаваны органамi МДБ у 1948; 12.3.1949 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Варкуту; быў урачом у лагерным шпiталi. Рэабiлiтаваны ў 1956. Вярнуўся ў Гродна; працаваў у абл. бальнiцы. Напiсаў успамiны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАСАЛЬСКI Юзаф Ануфрыевiч [Massalski; 1800, в. Белiчаны Бярэзiнскага р-на Мiнскай вобл. - пасля 1840, Сiбiр], пiсьменнiк, дзеяч вызваленчага руху. Пiсаў на польскай мове. Вучыўся ў Магiлёўскай гiмназii; у 1818 скончыў Полацкую езуiцкую акадэмiю, кандыдат фiласофii. Пасля жыў у Вiльнi. Служыў гувернёрам у Ю.Славацкага. Быў членам тайнага студэнцкага таварыства фiламатаў. Па справе фiламатаў арыштаваны ў 1823. Аўтар аповесцi 'Яцак' (1823), зборнiка 'Паэзiя' (т. 1-2, 1827-28), у якiх пераважае бел. тэматыка. На вершы М. напiсаныя песнi, у тым лiку i С.Манюшкам. Браў удзел у паўстаннi 1830-31, за што быў саѓсланы ў Сiбiр. Памёр у ссылцы.
  Лiт.: PSB.
  
  МАСКАЛIК Мiхась [18(31).3.1903, в. Гараѓдзея Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер г.п. Нясвiжѓскага р-на Мiнскай вобл. - 25.9.1965, Гiльдэсгайм, Германiя], грэка-каталiцкi святар, крытык. У 1927-31 вучыўся ў Вiленскiм ун-це; з 1932 прадоўжыў вучобу ў Германii. У 1933 заснаваў 'Саюз беларускiх студэнтаў у Нямеччыне'. У 1938 скончыў Калегiум св. Андрэя ў Мюнхене; пасвечаны ў святары 17.7.1938. На кароткi час вярнуўся ў Вiльню. З 1939 духоўна апякаў бел. i ўкраiнскiх ваеннапалонных польскай армii ў Баварыi. У лiп. 1943 зняволены ў канцлагеры Заксенхаўзен; дзякуючы намаганням папскай мiсii вызвалены ў крас. 1944. З 1945 жыў у Госляры; працягваў пастырскую дзейнасць сярод беларусаў i ўкраiнцаў, выкладаў у бел. гiмназii. У 1947-52 быў кiраўнiком Беларускага камiтэта перасяленцаў. У 1959 абаранiў дысертацыю на ступень доктара славянскай фiлалогii; доктарская праца 'Янка Купала - пясняр беларускага народа' была выдадзена на нямецкай мове ў 1961 як манаграфiя.
  Тв.: Janka Kupala. Der Sдnger des weiЯruthenischen Volkstum. Mьnchen. 1961.
  Лiт.: Sakalouski Uladzimir. WeiЯruЯland und Deutschland: Geistes- und Kulturbeziehungen zwischen 1914 und 1941. Band 1: Bibliographiе. Kцln;Weimar;Wein, 2000; Ajciec Maskalik doktaram filalohii // Бацькаўшчына (Мюнхен). 1959, 6 вер.; Гарбiнскi БРД.
  
  МАСЛОЎСКАЯ Вера Iгнатаўна [з 1927 Карчэўская; псеўданiмы: Вера Мурашка; Беларуская Мурашка; 24.3.1896, в. Агароднiчкi Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв. Польшчы - 23.1.1981, Польшча], паэтэса, адна з пачынальнiц жаночага руху ў Беларусi, педагог. Скончыла Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю. У 1917 у в. Грабавец (цяпер Шчучынскi р-н) стварыла адну з першых нацыянальных школ. У 1919 вучылася на Першых беларускiх настаўнiцкiх курсах у Вiльнi. Член партыi бел. эсэраў. Падчас польскай акупацыi ў 1920 настаўнiчала ў в. Карма Iгуменскага пав. Адна з заснавальнiц i старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920 у Мiнску. Працавала iнструктарам бел. аддзела Наркамата асветы БССР. Удзельнiчала ў стварэннi эсэраўскай падпольнай паўстанцкай арганiзацыi на Гродзеншчыне. Арыштавана польскiмi ўладамi ў сак. 1922; на 'працэсе 45-i' ў Беластоку прыгаворана да 6 гадоў зняволення. З 1939 працавала настаўнiцай у вёсках Гродзеншчыны i Беласточчыны. Яе вершы публiкавалiся ў газ. 'Беларусь' (Мiнск), 'Нiва' (Беласток), 'Родны край' (Гродна), у 'Беларускiм календары' (Вiльня).
  Лiт.: Туронак Ю. Непакорная Вера // Беларускi каляндар. Беласток, 1990; Кекелева Т. 'О, як мне балела душа!' // Беларусь. 1996, ? 7; ЭГБ, т. 5.
  
  МАСЛОЎСКI Мiкалай Паўлавiч [5.9.1905, в. Ялоўка Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - 27.11.1938, Мiнск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, публiцыст. З 1922 працаваў на чыгунцы. З 1926 - сакратар Смалявiцкага i Капыльскага райкамаў, з 1929 - Мiнскага акруговага камiтэта ЛКСМБ. З лiп. 1930 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi. 1-ы сакратар КСМЗБ, з 1934 член Сакратарыята ЦК КПЗБ. У крас. 1935 вярнуўся ў Мiнск, да канца 1936 працаваў у прадстаўнiцтве ЦК КПЗБ ў Мiнску. Арыштаваны 29.12.1937; 12.4.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 4.2.1956.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАТУЛАЙЦIС Кацярына Станiславаўна [5.1.1900, Вiльня - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], гiсторык. Дачка С.Матулайцiса, жонка сакратара ЦК КПЛ К.Пажэлы, расстралянага ў 1927 у Лiтве. З 1933 працавала старшым навуковым супрацоўнiкам у Камiсii па вывучэннi Зах. Беларусi БелАН. У 1935-37 у Iнстытуце нацыянальных меншасцей i ў Iнстытуце гiсторыi. Арыштавана 9.8.1937. 12.4.1938 прыгаворана да расстрэлу. Рэабiлiтавана 8.12.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  МАТУЛАЙЦIС Стасiс Юргевiч [12.10.1866, в. Сцябулiшкi Марыямпальскага пав., цяпер Капсукасскi р-н, Лiтва - 10.4.1956, Вiльня], гiсторык, рэдактар, паэт, медык. У 1891 скончыў медыцынскi ф-т Маскоўскага ун-та. Адзiн з заснавальнiкаў у 1896 Сацыял-дэмакратычнай партыi Лiтвы. Арыштаваны ў 1898 i сасланы на 3 гады ў Валагодскую губ. У руска-японскую вайну 1904-05 ваенны ўрач. У 1906-07 разам з В.Мiцкявiчусам-Капсукасам выдаваў у Вiльнi газ. 'Naujoji gadynė'. З 1908 займаўся медыцынскай практыкай. У 1917 рэдагаваў у Маскве лiтоўскую газ. 'Socialdemokratas'. З 1917 член РКП(б). З 1918 у Вiльнi, рэдагаваў газ. 'Tiesa'. З 1920 працаваў урачом; выкладаў у Марыямпальскай гiмназii. У 1925 пераехаў у Мiнск. З 1927 кiраўнiк лiтоўскага сектара Iнбелкульта, з 1928 акадэмiк БелАН, з 1929 загадчык кафедры гiсторыi, з 1931 дырэктар Iнстытута гiсторыi, з 1935 дырэктар Iнстытута нацыянальных меншасцей БелАН. Доктар гiстарычных навук (1934). Даследаваў гiсторыю паўстання 1863-64 у Лiтве i лiтоўскага нацыянальнага руху. У жн. 1937 выключаны з ВКП(б); арыштаваны 17.2.1937. Рашэннем Асобай нарады пры НКВД СССР ад 15.8.1939 прыгавораны да высылкi ў Казахстан тэрмiнам на 5 гадоў. Вярнуўся ў Вiльню ў канцы 1945; працаваў у Iнстытуце гiсторыi АН Лiтвы. Рэабiлiтаваны 20.5.1957.
  Тв.: 1863 год у Лiтве. Ч. 1. Мн., 1933.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  МАТУСЕВIЧ Мiтрафан Рыгоравiч [4(16).12.1900, в. Чарневiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 30.9.1975, Мiнск], эканамiст, гiсторык. У 1930 скончыў БДУ. З 1932 працаваў у Iнстытуце эканомiкi БелАН. У 1934-38 нам. дырэктара Аддзела падрыхтоўкi кадраў БелАН, вучоны сакратар Iнстытута эканомiкi. Кандыдат гiстарычных навук (1936). Арыштаваны 30.7.1938; зняволены. Рэабiлiтаваны ў 1955. У 1955-71 загадчык сектара Iнстытута эканомiкi. Даследаваў эканамiчную гiсторыю Беларусi.
  Тв.: Асноўныя этапы развiцця прамысловасцi БССР. Мн., 1937 (разам з С.М.Малiнiным); Экономика Белоруссии в эпоху империализма, 1900-1917. Мн., 1963 (у сааўтарстве); Экономика Советской Белоруссии, 1917-1967. Мн., 1967 (у сааўтарстве); Социально-экономические преобразования в БССР в годы Советской власти. Мн., 1970; Развитие экономики Белоруссии в 1921-1927 гг. Мн., 1973 (у сааўтарстве).
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАЦЮКЕВIЧ Iосiф Iгнатавiч [26.9.1890, в. Гернiкi Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 16.9.1938, Мiнск, НКВД], лiнгвiст. Скончыў БДУ. З кастр. 1930 вучоны сакратар, з лiп. намеснiк дырэктара Iнстытута мовазнаўства БелАН. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформы бел. правапiсу. Арыштаваны ДПУ БССР 31.10.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Пастановай пазасудовага органа ад 9.1.1934 зняволены ў лагерах на 5 гадоў. 2.7.1938 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў Мiнску. Па першым прыгаворы рэабiлiтаваны 16.8.1956; па другiм - 21.11.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена; Спадчына. 2001, ? 3. С. 46-47.
  
  МАШАРА Мiхась [Мiхаiл Антонавiч; псеўданiмы: С.Антонаў; М.Калiна, Мiх.Калiна, Мiхась Калiна; М.Машарак; крыптанiм: М.М.; 5(18).11.1902, хутар Падсосна Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шаркоўшчынскi р-н Вiцебѓскай вобл. - 7.6.1976, Мiнск], паэт, празаiк, драматург, перакладчык. У 1915-18 вучыўся ў працоўнай школе ў Глыбокiм. Быў арыштаваны польскiмi ўладамi, але адпушчаны як непаўналетнi. З вясны 1920 у Чырвонай Армii; удзельнiчаў у баях у Польшчы. Часць, у якой знаходзiўся М., была iнтэрнавана ў Германii. 11 месяцаў М. знаходзiўся ў лагеры Зальцведаль у Саксонii. Пасля падпiсання Рыжскай дамовы перададзены Польшчы; 8 месяцаў правёў у прафiлактычным лагеры 'Шчыпёрна'. У 1923-25 служыў у польскай армii. Пасля дэмабiлiзацыi арганiзоўваў гурткi БСРГ у родных мясцiнах. У 1927 рэдагаваў у Вiльнi газ. 'Наша воля'. Арыштаваны ў 1928; зняволены ў вiленѓскай турме Лукiшкi. Друкавацца пачаў у 1927. Вершы, напiсаныя падчас зняволення, З.Верас тайна вынесла i ў 1928 выдала асобным зборнiкам 'Малюнкi', якi стаў першай кнiгай паэта. Зборнiк 'З-пад стрэх саламяных' (1937) канфiскаваны польскай адмiнiстрацыяй; рукапiс зборнiка 'З ваколiц Сiнiх Балот' не быў надрукаваны. З канца 1939 кiраваў аддзелам народнай асветы Шаркоўѓшчынскага р-на. Член СП Беларусi з 1940. Падчас вайны працаваў у газ. 'Звязда', 'Савецкая Беларусь', 'Партызанскае слова', на радыё. Пасля вайны жыў у Мiнску, працаваў у час. 'Полымя' (1945-47), 'Настаўнiцкай газеце' (1947-49). У 1960-70 г. выступаў пераважна як празаiк. Пераклаў на бел. мову творы П.Бажова, М.Гогаля, Г.Сянкевiча.
  Тв.: На сонечны бераг! Вiльня, 1934; Напрадвесьнi. Вiльня, 1935; Выбр. лiрыка. Мн., 1945; Выбр. тв. Мн., 1958; Мая азёрная краiна: Выбр. Мн., 1962; Крэсы змагаюцца: Раман-хроѓнiка. Мн., 1966; Сонца за кратамi: Раман-хронiка. Мн., 1968; Лукiшкi: Раман-хронiка. Мн., 1970; Старонкi летапiсу: Кнiга ўспамiнаў. Мн., 1975.
  Лiт.: Ваданосаў М. Сэнс жыцця - змаганне // ЛiМ. 1974, 27 снеж.; Паўлюкоўскi I. З кагорты змагароў // ЛiМ. 1977, 18 лiст.; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
  
  МАШЫНСКАЯ-ГЕЛЬТМАН Ядвiга Улаѓдзiславаўна [16.7.1886, мяст. Глуск Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Глуск Магiлёўскай вобл. - 7.5.1946, пас. Тайнча, Казахстан], паэтэса, перакладчыца, педагог. У 1904-07 вучылася ў Ягелонскiм ун-це (Кракаў). Удзельнiчала ў польскiм рэвалюцыйным руху - член маладзёжнай арганiзацыi 'Spójnia'. У тыя ж гады пачала пiсаць вершы, з якiх апублiкавала толькi адзiн у мiнскай польскамоўнай газ. 'Polska prawda'. У 1917-18 была членам управы Польскага сацыялiстычнага аб'яднання ў Мiнску. У 1924-31 выкладала ў Польскiм педтэхнiкуме ў Мiнску, Камунiстычным ун-це Беларусi. У 1932-37 у Ваеннай акадэмii iмя М.Фрунзе ў Маскве. Член СП Беларусi з 1934. Друкавалася ў польскамоўнай газ. 'Orka', якая выхоѓдзiла ў Мiнску. Перакладала на польскую мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулi, Ц.Гартнага, А.Александровiча. Аўтар падручнiкаў для польскiх школ Беларусi. Пасля арышту мужа - грамадскага дзеяча Стэфана Гельтмана - была таксама арыштавана ў 1937. Саслана ў лагеры ў Казахстане. З 1943 там на пасяленнi: с. Баравое, Багаслоўка, пас. Тайнча. Дасылала з ссылкi сыну лiсты i лiрычныя вершы (апублiкаваны ў час. 'Нёман'. 1988, ? 9). Памерла ў ссылцы.
  Лiт.: Гапава В. З перакладам i вершам у страi // Голас Радзiмы. 1966, ? 30; Звязда. 1966, 16 лiп.; Гельтман В. Поэт и переводчик // Неман. 1972, ? 1; Касперович Э. Колыбельная // Нёман. 1988, ? 9; Мальдзiс А. Iмя, вартае памяцi // ЛiМ. 1966, 15 лiп.; БП, т. 4.
  
  МЕЛЬНIК Сцяпан Паўлавiч [13.8.1883, в. Засулле Лохвiцкага р-на Палтаўскай вобл., Украiна - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], батанiк. У 1911 скончыў Пецярбургскi лясны iнстытут. У 1914-19 выкладаў у Харкаўскiм iнстытуце сельскай i лясной гаспадаркi. З 1923 прафесар кафедры агульнай лесагадоўлi Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута. У 1926-30 дырэктар Цэнтральнай лясной даследчай станцыi БССР. У 1933-38 дырэктар Батанiчнага сада АН БССР. Доктар бiялагiчных навук (1935), член-карэспандэнт АН БССР (1936). Праводзiў тыпалагiчнае вывучэнне лясоў Беларусi, даследаванне паркаў, даў класiфiкацыю лясоў Беларусi. Арыштаваны 28.2.1938. У чэрв. 1938 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 9.8.1957.
  Тв.: Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. Горы-Горки, 1925; Лесо-фенологические наблюдения. Горы-Горки, 1928.
  Лiт.: Юркевич И.Д., Чекалинская Н.И. Основатель Ботанического сада АН БССР // Ботаника. Вып. 11. Мн., 1969; Возвращенные имена.
  
  МЕЛХIСЕДЭК [свецкае iмя: Паеўскi Мiхаiл Львовiч; вер. 1878, с. Вiтулiн Канстанцiнаўскага пав. Седлецкай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 17.5.1931, Масква], праваслаўны святар, царкоўны дзеяч. У 1904 скончыў Казанскую духоўную акадэмiю, у 1904-05 выкладаў у Магiлёўскай духоўнай семiнарыi. У 1905-07 настаяцель Магiлёўскага брацкага манастыра, у 1907-14 - Бялынiцкага i Херсонскага Уладзiмiрскага манастыроў. З 1906 сябра Магiлёўскага царкоўна-праваслаўнага Богаяўленскага брацтва. З 1914 епiскап Таўрычаскi, архiепiскап Астраханскi. З 1919 вiкарны епiскап Слуцкi, епiскап Мiнскi i Тураўскi. Выступiў супраць абнаўленцаў, якiя стварылi Беларускую аўтаномную праваслаўную царкву. М. стаў прыхiльнiкам стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У маi - чэрв. 1922 выклiкаўся ў ДПУ з мэтай схiлiць да супрацоўнiцтва з абнаўленцамi. Адзiн з iнiцыятараў склiкання 10.7.1922 сходу бел. праваслаўнага духавенства. З лiп. 1922 мiтрапалiт Мiнскi i Беларускi. З 1.6.1924 знаходзiўся пад следствам; абвiнавачаны ва ўтойваннi царкоўнай маёмасцi. Арыштаваны ў 1925 i на адкрытым судовым працэсе ў Мiнску 17.8.1925 прыгавораны да 3 гадоў зняволення ўмоўна. Зноў арыштаваны ў канцы лiст. 1925 у Маскве i сасланы на пасяленне ў Краснаярскi край. З 1927 архiепiскап Краснаярскi. Меў намер вярнуцца ў Беларусь. Затрыманы 23.5.1927; вызвалены 17.9.1927 з падпiскай аб нявыездзе. У 1930 выклiканы ў Маскву на Сiнод Рускай праваѓслаўнай царквы. Раптоўна памёр у Дарагамiлаўскiм саборы.
  Лiт.: Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990. С. 259-262; Процька Т. Пакутнiк за веру i бацькаўшчыну. Мн., 1996; Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 5.
  
  МЕРТЭНС Станiслаў Адамавiч [псеўданiм: Стэфан Скульскi; 3.5.1892, Лодзь, Польшча - жн. 1937, Мiнск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху, публiцыст. Член СДКПiЛ з 1909. Быў зняволены ў 1913-14. Член РКП(б) з 1918. Старшыня павятовага камiтэта РКП(б) у Мсцiславе ў 1918. З 1919 у Чырвонай Армii. У 1920 нам. старшынi Смаленскага губвыканкама; потым у часовым польскiм рэўкаме ў Беластоку. У 1921 наркам унутраных спраў БССР. З канца 1921 на нелегальнай рабоце ў Польшчы. Член КПП з 1921. Адзiн з арганiзатараў КПЗБ i Мiнскай школы КПЗБ. У 1923-25 упаўнаважаны ЦК КПП пры ЦК КПЗБ. Арыштаваны ў кастр. 1925. У вынiку абмену палiтвязнямi са студз. 1928 у СССР. У 1934-35 прадстаўнiк ЦК КПЗБ пры ЦК КП[б]Б. Аўтар многiх дакументаў КПЗБ, брашур i артыкулаў. У 1935 пад рэдакцыяй М. выйшаў зборнiк артыкулаў 'Палiтычныя партыi ў Польшчы, Заходняй Беларусi i Заходняй Украiне'. Арыштаваны ў 1937 i расстраляны. Рэѓабiлiтаваны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МIКУЛIЧ Барыс Мiхайлавiч [псеўданiмы: Б.Мiхайлаў; Барыс М.; крыптанiмы: Б.М.; БаМ; Б.М-ч; М.Б.; 6(19).8.1912, Бабруйск - 17.6.1954, с. Машукоўка Краснаярскага краю), празаiк, крытык. Пачаў публiкавацца з 1927 (час. 'Маладняк'). З 1928 член бабруйскай фiлii 'Маладняка'. З 1929 працаваў у бабруйскай газ. 'Камунiст'. У 1930 пераехаў у Мiнск. Працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР; стыльрэдактарам, адказным сакратаром у газ. 'Лiтаратура i мастацтва'. Потым зноў вярнуўся у выдавецтва на пасаду рэдактара. У 1930 вучыўся на творчым аддзяленнi МВПI; у 1934-35 на лiтаратурных курсах у Маскве. Член СП Беларусi з 1934. У 1936 чытаў курс гiсторыi лiтаратурных жанраў i гiсторыi нарыса ў Iнстытуце журналiстыкi (Мiнск). Да 1936 выдаў 7 мастацкiх кнiг. Арыштаваны 26.11.1936. Асуджаны на 10 гадоў зняволення. У 1937 пераведзены ў Марыiнск Новасiбiрскай вобл., у 1938 - у Рашоты Краснаярскага краю. У 1943 пераведзены ў катэгорыю ссыльных. Пасля вызвалення ў 1946 пераехаў у Ашхабад да старэйшай сястры Кацярыны, нягледзячы на тое, што яму было забаронена жыць у сталiцах. У 1947 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Бабруйску, на Лагойшчыне. У 1947-49 працаваў у бабруйскай бiблiятэцы. Звярнуўся да гiстарычнай тэматыкi, падрыхтаваў аповесць пра М.Багдановiѓча. Актыўна пiсаў, але ягоныя творы не публiкавалiся. Арыштаваны паўторна 28.4.1949, высланы ў Сiбiр. Жыў у сяле Машукоўка Краснаярскага краю, дзе i памёр. Рэабiлiтаваны праз тры месяцы пасля смерцi.
  Тв.: Выбранае. Мн., 1959; Аповесцi. Мн., 1985; Палеская аповесць: Аповесцi, апавяданнi. Мн., 1991; Аповесць для сябе. Мн., 1993.
  Лiт.: Бугаёў Д. Станаўленне мастака // Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970; Грахоўскi С. Слова пра друга // ЛiМ. 1962, 31 жн.; Яго ж. Так i застаўся маладым... // Грахоўскi С. Так i было. Мн., 1986; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
  
  МIЛЕР Саламон Танхелевiч [партыйныя псеўданiмы: Шлёмка; Партыец; творчы псеўданiм: I.Р.Валевiч; 10(22).12.1889, мяст. Кнышын Белаѓстоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер горад Падляшскага ваяв., Польшча - 1.9.1937, Омск ?], дзеяч рэвалюцыйнага руху, публiцыст. Падчас рэвалюцыi 1905-07 камандзiр атрада самаабароны ў Беластоку. Потым служыў у армii. За арганiзацыю салдацкага бунту ў 1910 арыштаваны. Уцёк з турмы. Эмiграваў у ЗША, дзе ўдзельнiчаў у прафсаюзным руху. Вярнуўся ў Расiю пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917. Быў у Чырвонай гвардыi, потым у Чырвонай Армii. У 1919 уступiў у РКП(б), загадваў секцыяй па рабоце сярод яўрэйскага насельнiцтва Смаленскага гаркама РКП(б). У 1920 узначальваў Мiнскi падпольны камiтэт КП(б)Б. З 1921 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi. З 1923 член ЦК, з 1926 член Бюро ЦК КПЗБ. У 1932-33 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З 1933 у БССР, сакратар Бабруйскага райкама КП(б)Б. З 1936 у Омску на партыйнай i гаспадарчай рабоце. У атмасферы цкаванняў скончыў жыццё самагубствам.
  Тв.: Першыя гады Кампартыi Заходняй Беларусi. Мн., 1935.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МIНЕЙКА Зыгмунт [Mineyko Zygmunt, сапр.: Мiнейка-Газдава Сiгiзмунд Станiслававiч; псеўданiм: Баравы; 1840, в. Балванiшкi Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер в. Зялёны Бор Ашмянѓскага р-на Гродзенскай вобл. - 27.12.1925, Грэцыя], удзельнiк паўстання 1863 - 64, мемуарыст. У 1863 ваяваў у атрадзе М.Лянгевiча, паўстанцкi ваенны начальнiк Ашмянскага пав. 3.6.1863 яго атрад быў разбiты пад Расолiшкамi. М. трапiў у палон; асуѓджаны царскiмi ўладамi на 12 гадоў катаргi. Адѓпраўлены ў Сiбiр. Адзiн з кiраўнiкоў арганiзацыi ссыльных. У 1865 уцёк за мяжу. У 1868 скончыў Акадэмiю Генштаба ў Парыжы. З 1891 у Грэцыi; удзельнiчаў у вайне з Турцыяй за Крыт. Ганаровы грамадзянiн Грэцыi. Напiсаў успамiны.
  Тв.: Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848-1868. Warszawa, 1971.
  Лiт.: Клейн Б. Фамильный портрет // Клейн Б. Время выбора. Мн., 1987; Орлов В. Почетный гражданин Эллады // Дело (Восток + Запад). 1995, ? 5; PSB; ЭГБ, т. 5.
  
  МIНIН Яўхiм Сямёнавiч [8.10.1894 або 21.10.1897, Вiцебск - 29.12.1937, Вiцебск ?, НКВД], графiк. У 1916-18 вучыўся ў Полiтэхнiчным iнстытуце ў Петраградзе; у 1920-21 у школе-майстэрнi Ю.Пэна. У 1920-37 выкладаў у Вiцебскiм мастацкiм вучылiшчы. Працаваў пераважна ў тэхнiцы дрэварыта. З 1925 удзельнiчаў у мастацкiх выставах. Стварыў шмат краявiдаў Вiцебска, партрэтаў, экслiбрысаў. Сярод твораў: серыi дрэварытаў 'Стары Вiцебск' (1926-28), 'Помнiкi драўлянага дойлiдства Беларусi' (1927-28), 'Вайна' (1932), партрэты старога (1928), Гамера (1935), серыя акварэлей 'Вiцебск' (1932), жывапiснае палатно 'Цэх Вiцебѓскай фабрыкi акуляраў' (1935). Экслiбрысы М. экспанавалiся на выстаўцы Мiжнароднага таварыства кнiжнага знака (1928, Лос-Анджэлес). Арыштаваны i расстраляны ў 1937. Рэабiлiтаваны ў 1958.
  Лiт.: Шматаў В.Ф. Беларуская графiка 1917-1941 гг. Мн., 1975; ЭГБ, т. 5.
  
  МIСКО Якуб Герасiмавiч [псеўданiм: Асот; 1.6.1911, в. Чамяры Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 23.10.1981, Мiнск], празаiк, публiцыст, журналiст, паэт, перакладчык, крытык. У 1925-28 вучыўся ў Вiленскай беларускай гiмназii, адкуль выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Друкавацца пачаў у 1926 (у падпольным часопiсе вучняў гiмназii 'Наперад'). Публiкаваўся ў польскiх газетах. У 1932-34 працаваў у галоўным сакратарыяце арганiзацыi 'Змаганне'; у 1933-34 у рэдакцыi вiленскай 'Беларускай газеты' (легальнае выданне КПЗБ). На працягу 1930-х г. неаднаразова арыштоўваўся польскiмi ўладамi, некалькi гадоў правёў у турмах. У лiст. 1939 разам з братам арыштаваны НКВД. Вызвалены пасля ўмяшання П.Панамарэнкi. У 1940-41 лiтсупрацоўнiк лiдскай раённай газ. 'Уперад'. Падчас Вялiкай Айчыннай вайны на фронце; дэмабiлiзаваўся ў званнi маёра. У 1948-49 вучыўся ў Баранавiцкiм настаўнiцкiм iнстытуце. У 1947-76 працаваў у 'Сельской газете'; у 1976-81 у час. 'Коммунист Белоруссии'. Член Саюза журналiстаў Беларусi з 1958. Заслужаны дзеяч культуры Беларусi (1967). Аўтар успамiнаў пра вызваленчую барацьбу ў Зах. Беларусi; пiсаў водгукi i рэцэнзii на кнiгi М.Танка, Я.Брыля, А.Адамовiча, М.Машары, В.Казько i iнш. Пераѓкладаў з польскай, украiнскай, рускай моў. Пахаваны на Паўн. могiлках Мiнска.
  Тв.: Маё маўклiвае сэрца: З лiтаратурнай спадчыны. Мн., 1983; Было яно калiсьцi: Дакументальная аповесць // Маладосць. 1980, ? 9.
  Лiт.: Башлакоў М. Рэха ўдзячнай памяцi: Старонкi ўспамiнаў // Беларусь. 1984, ? 4; Цiтовiч Г. Паклон даўняму сябру // ЛiМ. 1981, 12 чэрв.; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
  
  МIЦКЕВIЧ Адам [24.12.1798, фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Лiтоўскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 26.11.1855, Стамбул, Турцыя], паэт, публiцыст, асветнiк. Пiсаў на польскай мове. Паходзiў з шляхецкага роду Рымѓвiдаў-Мiцкевiчаў герба 'Порай'. У 1815 скончыў Навагрудскую дамiнiканскую школу; у 1819 Вiленскi ун-т. Падчас вучобы ва ун-це быў адным з лiдэраў тайных студэнцкiх таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў. У 1819 накiраваны на выкладчыцкую працу ў Коўна. У 1823 тайныя таварыствы былi выкрытыя; арыштавалi таксама М., якi правёў у зняволеннi некалькi месяцаў. У кастр. 1824 М. было загадана пакiнуць родныя мясцiны. Пад тайным наглядам палiцыi жыў у Пецярбургу, Адэсе, Маскве. У маi 1829 пакiнуў Расiю раней, чым быў падпiсаны загад цара пра забарону выезду. Жыў у Рыме, Швейцарыi. Атрымаўшы паведамленне пра паўстанне, спрабаваў выехаць на Радзiму. Ужо ў Познанi даведаўся пра паражэнне паѓўѓстання. З 1832 у Парыжы. Разам з I.Лялевелем адзiн з лiдэраў дэмакратычнага крыла эмiграцыi з тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Рэдагаваў час. 'Pielgrzym Polski'. У 1839 прафесар Лазанскага ун-та; з 1840 узначальваў кафедру славянскiх лiтаратур у Калеж дэ Франс у Парыжы. У лекцыях даў высокую ацэнку бел. мове i фальклору, на якiя стала абапiраўся ў мастацкай творчасцi. У 1848 падчас рэвалюцыi стварыў у Iталii польскi легiён. З 1849 зноў у Парыжы, рэдагаваў газ. 'La Tribune des Peuples'. З 1852 бiблiятэкар Арсенала. У 1855, пасля пачатку Крымскай вайны, выехаў у Турцыю, дзе ствараў атрады з ураджэнцаў Рэчы Паспалiтай для барацьбы з царскай Расiяй. Памёр у Стамбуле падчас эпiдэмii халеры. Многiя бiёграфы мяркуюць, што смерць М. з'явiлася вынiкам палiт. iнтрыг. Пахаваны ў Кракаве. Многiя творы М. сталi агульнапрынятымi сiмваламi вызваленчага руху на тэрыторыi былой Рэчы Паспалiтай, 'Ода да маладосцi' была ўспрынята як манiфест паўстання 1830-31. Пасля напiсання ў вiленска-ковенскi перыяд паэмаў 'Гражына' i 'Дзяды' постаць М. выйшла на першы план у польскамоўнай лiтаратуры. У Навагрудку створаны Дом-музей Адама Мiцкевiча; яго iмем названы вулiцы ў Навагрудку, Гродне, Брэсце. У многiх гарадах Польшчы, Беларусi i iншых краiн устаноўлены помнiкi i бюсты М.
  Тв.: Dziela. T. 1-16. Warszawa, 1955; Бел. пер.: Выбраныя творы. Мн., 1955; 'Зямля навагрудская, краю мой родны...' Мн., 1969; Пан Тадэвуш. Мн., 1985; Да Нёмна. Мн., 1998; Санеты = Sonety. Мн., 1998; Дзяды = Dziady. Т. 1-2. Мн., 1999.
  Лiт.: Лойка А. Адам Мiцкевiч i беларуская лiтаратура. Мн., 1959; Мiрачыцкi Л. Светлым ценем Адама Мiцкевiча: Эмiграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994; Брага С. Мiцкевiч i беларуская плынь польскае лiтаратуры // З гiсторыяй на 'Вы'. Вып. 3. Мн., 1994; Адам Мiцкевiч i Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś. Мн., 1997; Мархель У.I. 'Ты як здаѓроўе...': А.Мiцкевiч i тэндэнцыi адраджэння беларускай лiтаратуры. Мн., 1998; ЭГБ, т. 5.
  
  МIЦКЕВIЧ Адам Юр'евiч [1889, в. Мiкалаеўшчына Мiнскай губ., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - ?], фiзiк. Асiстэнт кафедры фiзiкi БДУ. Арыштаваны 24.7.1930. Асуджаны 10.4.1931 на 5 гадоў высылкi. Пакаранне адбываў у Вяцкiм краi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 15.12.1957.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  МIЦКЕВIЧ Юльян Аляксандр [ахрышчаны 11(23).8.1801, Навагрудак - 16.11.1871, маёнтак Губерня, цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл.], гiсторык права. Брат паэта А.Мiцкевiча. Скончыў дамiнiканскую школу ў Навагрудку. У 1819 паѓступiў у Вiленскi ун-т. Удзельнiк таварыстваў фiламатаў i фiладэльфiстаў. У лiст. 1823 арыштаваны па справе фiламатаў i да крас. 1824 зняволены ў былым кляштары францысканцаў. У 1825 яго праца 'Якi ўплыў магло мець рымскае заканадаўства на заканадаўства польскае i лiтоўскае?', напiсаная яшчэ ў студэнцкiя часы, была апублiкавана з заўвагамi I.Лялевеля ў час. 'Dziennik Warszawski'. У 1825 цi 1826 атрымаў ступень магiстра права. З 1828 выкладаў у Крамянецкiм лiцэi. З 1835 ва ун-це св. Уладзiмiра ў Кiеве; з 1840 прафесар рымскага права Харкаўскага ун-та. Пасля выхаду ў адстаўку каля 1859 набыў на Палессi маёнтак Губерня. Там напiсаў свае творы 'Энцыклапедыя права' i 'Курс рымскага права' (не выдадзены). У 1863 дапамагаў паўстанцам атрада Р.Траўгута.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5; АЗБ.
  
  МРЫЙ А. [сапр.: Шашалевiч Андрэй Антонавiч; 1(13).9.1893, в. Палуж, па iншых звестках в. Доўгавiчы Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н Магiлёўскай вобл. - 8.10.1943, Мурманская вобл., ГУЛАГ], празаiк, журналiст. Брат драматурга В.Шашалевiча. З сям'i валаснога пiсара. Скончыў духоўнае вучылiшча i Магiлёўскую духоўную семiнарыю (1914). Працягваў вучобу ў Кiеўскай духоўнай акадэмii. З трэцяга курса (1916) мабiлiзаваны ў школу прапаршчыкаў. Праз 4 месяцы адпраўлены на фронт у 94 енiѓсейскi полк. З 1918 да 1921 у Чырвонай Армii, камандзiр 345 роты 14 палка. У 1921-26 настаўнiчаў у мяст. Краснаполле (выкладаў гiсторыю i французскую мову). Публiкаваўся з 1924. Са сваякамi стварыў у Краснаполлi тэатр; выдаваў рукапiсны час. 'Пралеска'. Збiраў народную лексiку, дасылаў яе ў Слоўнiкавую камiсiю Iнбелкульта. У жн. 1926 выехаў у Мiнск, дзе па прапанове З.Бядулi стаў супрацоўнiкам час. 'Наш край', потым iнспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. З 1933 стыльрэдактар у газ. 'Звязда'. Сябра лiтаратурнага аб'яднання 'Узвышша' (з 1929; друкаваўся ў аднайменным часопiсе з 1927). У 1929 напiсаў сатырычны раман 'Запiскi Самсона Самасуя', якi быў абвешчаны 'злосным пасквiлем на савецкую рэчаiснасць' (цалкам апублiкаваны ў 1988: Полымя, ?1; экранiзаваны ў 1990: 'Пратарчака жыцця, або Запiскi Самсона Самасуя'). Арыштаваны 22.2.1934 па справе краснапольскiх настаўнiкаў. 26.3.1934 асуджаны 'тройкай' на 5 гадоў зняволення i этапiраваны ў Карагандзiнскi ППЛ. Пасля падачы апеляцыi Генпракурору СССР 21.11.1934 тэрмiн пазбаўлення волi зменены: тры гады высылкi ў Волагду, потым у Вельск, дзе працаваў бухгалтарам да снеж. 1937. У пачатку 1938 прыехаў у Мурманск, настаўнiчаў у адной з сярэднiх школ. Зноў арыштаваны 2.6.1940. Асуджаны (праз дзесяць дзён) на 5 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Карагандзе, у Валагодскай i Мурманѓскай абл. У ссылцы працягваў лiтаратурную дзейнасць, напiсаў раман з лагернага жыцця 'Жывы дом'. 1.3.1943 медыцынскай камiсiяй прызнаны iнвалiдам i адпраўлены памiраць дамоў. Па некаторых звестках забiты рэцэдывiстамi ў цягнiку. Рэабiлiтаваны 6.1.1961.
  Тв.: Творы. Мн., 1993.
  Лiт.: Васючэнка П. Вяртанне рамана, або Дзiўнае стварэнне Самасуя // ЛiМ. 1988, 29 крас.; Яго ж. Рэпрэсiраваны смех: Роздум над лёсам i творчасцю беларускага савецкага празаiка Андрэя Мрыя // Беларуская мова i лiтаратура ў школе. 1989, ? 3; Грахоўскi С. Праўдзiвыя дакументы жыцця // Полымя. 1988, ? 1; Чыгрын I. Андрэй Мрый: спроба сатырычнай прозы // Чыгрын I. Крокi: Проза 'Узвышша'. Мн., 1989; Маракоў Л. Вядомы пад псеўданiмам А.Мрый // Роднае слова. 2001. ? 9.
  
  МУРЗО Сяргей [1912, Вiцебшчына ? - 1937?], паэт. Да 1930 працаваў токарам на Вiцебскiм станкабудаўнiчым заводзе 'Камiнтэрн'. У 1934 скончыў МВПI. Друкаваўся з 1929. Належаў да т. зв. паэтаў-ударнiкаў, асноўнай тэмай якiх было ўслаўленне працы рабочага. Быў членам Вiцебскай асацыяцыi пралетарскiх пiсьменнiкаў. Арыштаваны ў лiст. 1936. Абставiны смерцi невядомы.
  Тв.: Ля сталёвых блiскучых машын // Рытмы будавання. Вiцебск, 1930.
  Лiт.: БП, т. 4; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хронiка, кантэкст. Мн., 1999.
  
  МУШКАТ Генрык Мар'янавiч [псеўданiмы: Грабiнскi Г., Марабут, Генрык Мушынскi i iншыя; 27.11.1898, мяст. Гальшаны Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Ашмянскi р-н Гродзенскай вобл. - 1937, ГУЛАГ], дзеяч рабочага руху. З сям'i лекара. Вучыўся ў Клецку i Нясвiжы, у 1917 скончыў гiмназiю ў Петраградзе. Паступiў на юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-та, але не скончыў яго. У 1918 стаў членам Польскай сацыялiстычнай партыi (Левiца). З 1925 актыўны дзеяч Камунiстычнай партыi Польшчы. Першы раз арыштаваны ў 1919 у Польшчы, на тэрыторыi Шлёнска, але ў 1920 уцёк па дарозе пад Кракавам. У студз. 1922 зноў арыштаваны ў Варшаве, але вызвалены пад залог. У 1926 асуджаны акруговым судом у Варшаве на 4 гады турмы, у 1928 амнiставаны. У 1931 зноў арыштаваны ў Варшаве, аднак дзякуючы заступнiцтву А.Барбюса вызвалены. У 1932 выехаў у СССР, дзе жыў пад прозвiшчам Вышкоўскi. 9-18.5.1935 удзельнiчаў у II з'ездзе КПЗБ у Сляпянцы пад Мiнскам. У 1935-36 жыў у Маскве, працаваў у Iнстытуце Маркса-Энгельса-Ленiна пры ЦК ВКП(б) i Камiнтэрне. У лiп. 1937 арыштаваны. Рэабiлiтаваны ў 1955.
  Лiт.: PSB XXII.
  
  МЫСАЎСКОЙ Мiхаiл Паўлавiч [псеўданiмы: М.Ржевусский; М.Ольшанский; Петр Чёрный; крыптанiмы; М.П.; М.М.; 1856, с. Альшанка Саратаўскай губ. - пасля 1914], журналiст, публiцыст, крытык. З канца 1870-х г. жыў у Беларусi, працаваў на чыгунцы. Удзельнiчаў у жыццi Мiнскага таварыства аматараў прыгожага мастацтва, у рэдагаваннi газ. 'Минский листок'. Выступаў як лектар i папулярызатар творчасцi класiкаў рускай лiтаратуры. У 1902-05 рэдактар-выдавец газ. 'Северо-Западный край', дзе 15.5.1905 быў змешчаны першы бел. верш Я.Купалы 'Мужык'. За публiѓкацыю ў газеце матэрыялаў рэвалюцыйнага зместу ў чэрв. 1905 М. арыштаваны i высланы ў Пiнегу Архангельскай губ. У лiст. па амнiстыi вярнуўся ў Мiнск. Уступiў у Мiнскую арганiзацыю РСДРП. Аўтар апавяданняў i нарысаў, крытык прыхiльнiкаў фармалiзму i дэкадэнцтва ў лiтаратуры. У 1913-14 жыў у Маскве, супрацоўнiчаў у газ. 'Голос Москвы', 'Московское утро'.
  Лiт.: Александровiч С.Х. Пуцявiны роднага слова. Мн., 1971. С. 167-173; Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972. С. 224-243; АЗБ; ЭГБ, т. 5.
  
  МЯДЗЁЛКА Паўлiна Вiнцэнтаўна [псеўданiм: Паўлiнка; крыптанiм: М.; 12(24).9.1893, мяст. Будслаў Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер вёска Мядзельскага р-на Мiнскай вобл. - 13.2.1974, Будслаў], артыстка, педагог, мемуарыстка. Скончыла Глыбоцкае царкоўнапрыходскае вучылiшча. З 1907 у Рызе, вучылася на вячэрнiх курсах для дарослых. З 1909 у Вiльнi, займалася ў прыватнай жаночай гiмназii Няздзюравай i Райсмiлер. Зблiзiлася з вiленскiм бел. i сацыялiстычным рухамi. Увосень 1912, пасля сканчэння гiмназii, накiравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камерцыйныя курсы, якiя скончыла ў 1914. У 1913 выканала ролю Паўлiнкi ў пецярбургскай прэм'еры п'есы Я.Купалы. Падчас 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыi ў Царыцыне. З восенi 1916 у Петраѓградзе сакратар Беларускага камiтэта дапамогi ахвярам вайны. У 1917 працавала ў Кiеве (Саюз гарадоў). У кастр. 1917 па дамоўленасцi з княгiняй Магдаленай Радзiвiл арганiзавала бел. школу ў в. Жорнаўка Iгуменскага пав. Пасля таго, як у сак. 1918 школа была закрыта, перабралася ў Мiнск. Працавала настаўнiцай, удзельнiчала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы i камедыi. Наведвала Вiльню i Гродна. З 1918 выступала ў друку з вершамi. З вясны 1919 iнспектар бел. школ, кiраўнiк Грамады беларускай моладзi i драматычнага гуртка ў Гродне. 20.7.1919 арыштавана польскiмi ўладамi за ўдзел у выданнi газ. 'Родны край' (Гродна), дзе, дарэчы, i друкавалася. З пачатку 1920 у Мiнску, кiравала бел. жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам Т.Грыбам польскiмi ўладамi ў маi 1920. Перад наступленнем Чырвонай Армii вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкi на Пазнаншчыне. Пасля вызвалення накiравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай пераязджаць на 'ўсходнiя крэсы'. Па падробных дакументах выехала ў Вiльню, потым (у лют. 1921) трапiла ў Лiтву. У Коўне займалася выданнем агiтацыйнай лiтаратуры, накiраванай супраць польскай акупацыi Зах. Беларусi. Друкавалася ў газ. 'Сялянская доля'. З восенi 1921 па прапанове Ц.Гартнага працавала ў выдавецкiм аддзеле пры савецкiм пасольстве ў Берлiне. У 1922 пераехала ў Латвiю, выкладала ў бел. гiмназii ў Дзвiнску (цяпер Даўгаўпiлс). У маi 1924 арыштавана латышскiмi ўладамi разам з iншымi выкладчыкамi. Апраўдана судом у крас. 1925. 22.5.1925 разам з братам прыехала ў БССР. Працавала ў сектары мастацтва Iнбелкульта. У 1927-30 выкладала бел. мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштавана ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; выслана ў Казань. З восенi 1932 выкладала рускую мову i лiтаратуру ў адной з маскоўскiх школ. Улетку 1947 пераехала ў мяст. Будслаў. Да 1958 працавала настаўнiцай. У Будславе напiсала свой найбольш значны твор - мемуары 'Сцежкамi жыцця', якiя ў фрагментах пачалi друкавацца з 1958 (асобным выданнем выйшлi ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993). Заслужаны дзеяч культуры Беларусi (1966).
  Тв.: Сялянская доля: Паэма. Б.м., 1921; Сцежкамi жыцця. Мн., 1974.
  Лiт.: Ермаловiч М. Першая выканаўца // Настаўнiцкая газета. 1973, 15 вер.; Калеснiк У. Галгофа адроджаных // Полымя. 1993, ? 2; Марцiновiч А. Паўлiна, Паўлiнка, Журавiнка // ЛiМ. 1993, 10 вер.; Янушкевiч Я. Невядомыя старонкi жыцця Паўлiны Мядзёлкi // Голас Радзiмы. 1993, 23 вер.; Мiхнюк У. 'Невiнаватым ад нас не выйдзеш...' // Беларуская мiнуўшчына. 1995, ? 6; БП, т. 4.
  
  МЯЖЭВIЧ Уладзiмiр Навумавiч [23.5.1907, в. Крывушча Аршанскага пав. Вiцебскай губ., цяпер пас. Якаўлевiчы Аршанскага р-на Вiцебскай вобл. - 1.7.1982, Мiнск], празаiк, журналiст. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе. У 1925 працаваў загадчыкам хаты-чытальнi. Публiкавацца пачаў у 1924. Быў членам Аршанскай фiлii 'Маладняка'. У 1926-27 загадваў аддзелам прапаганды ў Копыскiм, Горацкiм райкамах камсамола; у 1928 сакратар Горацкага райкама камсамола. У 1929-33 працаваў у Мiнску ў газ. 'Звязда', адначасова вучыўся на вячэрнiм аддзяленнi фiлалагiчна-гiстарычнага ф-та БДУ. У 1931-32 выдадзены яго першыя кнiгi нарысаў i апавяданняў 'Крок у будучыню' i 'Шляхам герояў'. У 1933 рэдактар бягомльскай раённай газ. 'Калгасны змагар'. У 1934-37 працаваў карэспандэнтам газ. 'Известия' па Беларусi. Арыштаваны 27.1.1937; пры арышце канфiскаваны новыя рукапiсы мастацкiх твораў. Асуджаны (15.11.1937) на 10 гадоў лагераў (у 1942 тэрмiн зняволяння быў скарочаны да 8 гадоў). Пасля вызвалення (27.1.1945) працаваў лесарубам у Краснаярскiм краi (Канск). Зноў арыштаваны 10.7.1947. Рэабiлiтаваны 26.1.1955. Вярнуўся ў Мiнск; у 1956-67 працаваў у час. 'Вожык', 'Вясёлка', 'Бярозка', карэспандэнтам газ. 'Лесная промышленность'. З 1971 член СП Беларусi. У 1960-70-я г. апублiкаваў некалькi кнiг нарысаў i апавяданняў. Пахаваны на Паўн. могiлках Мiнска.
  Тв.: Медунiчкi: Апавяданнi. Мн., 1966; Землякi: Нарысы. Мн., 1969; Лясныя знаходкi: Апавяданнi i нарысы. Мн., 1969; Яны былi першымi. Мн., 1970; Аксамiтны бляск: Апавяданнi, гумарэскi. Мн., 1971; Выдумшчыцы: Апавяданнi. Мн., 1971; Стрэлы на зялёнай палянцы: Аповесць. Мн., 1973; Спатканнi на дарогах: Запiскi карэспандэнта. Мн., 1978; На ўсходзе сонца: Апавяданне. Мн., 1982.
  Лiт.: Кухараў С. 'I ўсё ж я шчаслiвы...' // ЛiМ. 1982, 9 лiп.; БП, т. 4.
  
  МЯЛЕШКА Мiхаiл Вiнцэнтавiч [псеўданiмы: Мiхалка Скарэўскi; Мiхалка С.; крыптанiмы: М.-о; М. М-о; N.; 27.4(9.5).1892, в. Скары Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 19.4.1941, Самара], гiсторык, пiсьменнiк, публiцыст. З 1911 працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнiчаў у гуртку Б.Эпiмах-Шыпiлы. У 1913 апублiкаваў першае апавяданне 'Родныя абразкi' ў альманаху 'Маладая Беларусь'. У 1914-18 у расiйскай армii. З 1917 член БСГ. З 1918 працаваў у Вiцебскiм аддзяленнi Белнацкама. У 1918-21 вучыўся ў Вiцебскiм аддзяленнi Маскоўскага археалагiчнага iнстытута. Працаваў у Вiцебскiм археалагiчным iнстытуце i губернскiм архiве. У 1920-21 служыў у Вiцебскiм губернскiм ваенкамаце. З лiст. 1922 у Мiнску. Працаваў у Цэнтрѓархiве БССР; з 1927 у Цэнтральным архiўным упраўленнi БССР. З 1923 член Iнбелкульта. У 1923-24 чытаў лекцыi па этнаграфii ў Вiцебскiм педiнстытуце. У 1926-28 выкладаў гiсторыю Беларусi ў Камунiстычным ун-це Беларусi. Даследаваў праѓблемы прыгоннага права, падзеi 1863-64 i 1905-07 у Беларусi. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ ад 10.4.1931 сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16.2.1938. Вызвалены з-пад следства 4.3.1940. Рэабiлiтаваны па першым прыгаворы ў 1957, па другiм - у 1962.
  Тв.: Камень у вераваннях i паданнях беларусаў. Мн., 1929; Цэнтрархiў Беларусi // Полымя. 1923, ? 7-8; Паншчына на Беларусi // Полымя. 1924, ? 4; 1925, ? 4, 6; Краязнаўства i архiвы Беларусi // Наш край. 1927, ? 11; З. Жылуновiч як гiсторык // Полымя. 1928, ? 10; Дзённiк Мiхаiла Мялешкi // Шляхам гадоў: Гiсторыка-лiтаратурны зборнiк. Мн., 1994.
  Лiт.: Бiблiятэка Мiхася Мялешкi: Зводны каталог. Мн., 1998; Скалабан В., Крапивин С. Михаил Мелешко: Долгое возвращение в Беларусь // Советская Белоруссия. 1998, 10 окт.; Возвращенные имена; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
  
  МЯЛЕШКА Сяргей Мiронавiч [1901 - 5.10.1938], музейны работнiк, гiсторык. Скончыў БДУ. У 1926-30 быў загадчыкам Полацкага краяѓзнаўчага музея. Выкладаў у Полацкiм педтэхнiкуме. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы ў Астрахань. Арыштаваны Лiпецкiм гарадскiм аддзелам НКВД 17.7.1938. 'Тройкай' УНКВД па Варонежскай вобл. 5.10.1938 прыгавораны да расстрэлу.
  Тв.: Полацкi акруговы краязнаўчы музей // Наш край. 1929, ? 12.
  Лiт.: Гужалоўскi А. Музеi Беларусi (1918-1941 гг.). Мн., 2002; Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  МЯРКIЦЕ Аляксандра [псеўданiмы: Люда Лавенас; Liuda Lavenos; Люда; 16.12.1901, в. Палевенялiс Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Купiшскi р-н, Лiтва - 14.9.1938, Мiнск, НКВД], паэтэса, празаiк, публiцыст. У 1920 устуѓпiла ў КП Лiтвы. Першы верш апублiкавала ў час. 'Komunaras'. Перад пагрозай арышту ў 1921 нелегальна выехала ў СССР; вучылася ў Маскве ў Лiтоўскай партыйнай школе, Камунiстычным ун-це народаў Захаду. Працавала ў час. 'Komunaras' i 'Kibirkštis'. У 1924 накiравана на падпольную работу ў Коўна. Арыштавана лiтоўскiмi ўладамi ў 1925; уцякла з турмы. З восенi 1925 ў Мiнску. Працавала бiблiятэкарам, потым загадчыцай бiблiятэкi iмя Л.Талстога. У 1929-33 жыла ў Полацку, працавала ў газ. 'Чырвоная Полаччына'. З 1933 зноў у Мiнску. Вучылася ў аспiрантуры пры Iнстытуце лiтаратуры БелАН (пакiнула аспiрантуру з-за хваробы). Член СП Беларусi з 1934. Часта друкавалася ў мiнскай лiтоўскамоўнай прэсе: газ. 'Raudonasis artojas', час. 'Priekalas' i 'Darbininkes lapelis'. Арыштавана 21.7.1937. 3.6.1938 Ваенным трыбуналам БВА прыгаворана да расстрэлу. Рэабiлiтавана 17.12.1957.
  Тв.: Žingsniuojanciai jaunatvei. Minskas, 1936; Žingsniuojanciai jaunatvei. Vilnius, 1961.
  Лiт.: Мальдзiс А. Творчыя ўзаемасувязi беларускай i лiтоўскай лiтаратур у савецкi час // Старонкi лiтаратурных сувязей. Мн., 1970; Возвращенные имена; БП, т. 4.
  
  МЯТЛА Пётр Васiлевiч [1890, в. Кухцiнцы Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 12.8.1936, Белбалтлаг], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусi, педагог, публiцыст. У 1906-10 вучыўся ў Дзiсенскiм гарадскiм вучылiшчы, у 1911-12 на педагагiчных курсах у Коўне. Працаваў настаўѓнiкам. У 1914-17 у армii; вучыўся ў Аляксееўскiм ваенным вучылiшчы, юнкеры якога ў 1917 выѓступiлi супраць бальшавiкоў. М. сярод iншых быў арыштаваны. З канца 1917 да 1921 настаўнiчаў на Дзiсеншчыне. З 1921 у Вiльнi. Працаваў у каѓаперацыi. Удзельнiчаў у стварэннi бел. школ у Зах. Беларусi. У 1922 выбраны дэпутатам польскага сейма. Член КПЗБ з 1926; адзiн са стваральнiкаў БСРГ. Быў рэдактарам грамадаўскiх газет. Аўтар публiкацыi пра паездку з паслом Ярэмiчам у 1924 у Мiнск. Арыштаваны 16.1.1927 у сувязi з разгромам Грамады. У 1928 на 'працэсе 56-цi' прыгавораны да 12 гадоў турмы. У вынiку абмену палiтѓвязнямi з 1930 у БССР. Працаваў у ВСНГ БССР, у Камiсii па вывучэннi Зах. Беларусi пры Прэзiдыуме БелАН; старшыня Камiсii ў 1932-33. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 'як кiраўнiк i арганiзатар БНЦ' судовай калегiяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамi лагераў. Накiраваны на будаўнiцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Рэабiлiтаваны 16.8.1956.
  Тв.: Прамовы дэпутатаў соймавага клуба Беларускай сялянска-работнiцай грамады. Вiльня, 1926; Аб таварыстве беларускай школы i яго барацьбе. Мн., 1932.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"