Лобынцев Александр Николаевич : другие произведения.

Таббе (беларус)

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  "Таббе" Ляксандр Лобынцэѓ
  
  Перевод: Кабердин Владимир
  
  Час саспеѓ. Слову быццам схацелася даць шанец людзям. Не, не выправiць невыправiмае. Асэнсаваць. Асэнсаваць iх памкненнi i наступствы iх спраѓ.... Шанец пакаяцца i паспрабаваць пачаць усё нанава. Але ѓжо ѓ iншым ролю.
  Неба парэзалi ваѓчкi шэрых кропак. З нарастаючым грукатам яны наблiжалiся да зямлi. Момант дотыку. Успышка, яскрава памеранжавы ѓраган вагню. I вось ён - грукат пекла.
  Таббе прачнуѓся пасля золку. Быѓ гэтаму прычынай незвычайны сон, альбо проста ён добра выспаѓся?.. Ён уладкаваѓ ложак, апрануѓ ѓ шорцiкi i пайшоѓ на кухню.
  Дакульгаѓшы да газавай плiткi, ён паставiѓ кавярнiчак i нацiснуѓ на кнопку "вагонь". Лiтаральна нiчога не адбылося. Але тым не меньш Таббе, насвiстваючы сабе пад нос песеньку, накiраваѓся ѓ пакой з душам. Прывёѓшы сябе ѓ парадак, пачысцiѓшыся i абкруцiѓшы галаву ручнiком, ён вярнуѓся на кухню. Кавярнiчак па-ранейшаму стаяѓ на плiце. Ён нават не быѓ напоѓнены напоем бадзёрасьцi. Аднак, калi улiчваць што з сябе ѓяѓляѓ ён i той прыбор, на якi кавярнiчак быѓ усталяваны...
  Таббе дастаѓ з серванта свой любiмы ружовы кубачак i паставiѓ яго на стол.
  Вой, горача-та як, - прабурчэѓ Таббе, здымаючы кавярнiк з плiты i даносячы яго да стала.
  Ён налiѓ небачны напой, наблiзiѓшы твар ушчыльную да кубачка, i ѓвабраѓ паветра ноздрамi.
  - Вох, ну i цудны ж водар! - радасна ѓсклiкнуѓ Таббе.
  У гэны момант пачулася трэль дзьвярнога званка.
  Запыхцеѓшы, Таббе пакульгаѓ да ѓваходнай дзьвяры. Выйшаѓшы з кухнi ён трапiѓ у калiдор. Маленькая дзьверка, упрыгожаная банцiкамi i размаляваная фламастарамi адчынiлася. На парозе стаяла Кiццi. Сёння яна была ѓ блакiтнай сукенке з рюшачкамi i сiнiмi стужкамi. У раскошы яе жоѓтай кучары былi заплеценыя фiялетавыя папяровыя кветкi.
  А я толькi што каву зрабiѓ! - пахвалiѓся Таббе, - давай пiць!
  Кiццi, са звечнай саладжавай усмешкай на твары, прайшла ѓ пярэднi пакой.
  Зноѓ выдуманая? - млява спытала яна.
  Ды я ѓсю ранiцу чароѓнiчаѓ над ёй!- незадаволена запыхцеѓ гаспадар дома, - Як табе не сорамна?!
  Кiццi пасунулася на кухню, падышла да газавай плiткi i з недаверам палядзела на пакiнуты кавярнiк.
  Ну так i ёсць, - з сумам у голасе выцiснула яна, - дурацкiя звычкi.
  Таббе пакрыѓджана засапеѓ.
  Ды што з табой сёння? - абурыѓся ён, - мы кожную ранiцу п'ем гарбату або каву, i раней цябе не засмучалi нiцацкавая плiтка, нi прыдуманыя напоi!
  Абрыдла мне, мядзьведзь, усё гэта, - сумна прамовiла госця, - усе гэныя рэлiкты.
  Так ужо мы зробленыя, - фiласоѓскi заѓважыѓ Таббе
  А ты ведаеш што мы з сябе ѓяѓляем? - з язвай спытала Кiццi, - што ѓ нас унутры i як функцыянiруем?
  Таббе зняѓ з галавы ручнiк i кiнуѓ яго на падлогу
  Вы, лялькi пасля Яскравага Святла зусiм падурнелi, -
  прабурчэѓ сабе пад нос Таббе, - анiводзiн з тэддзiбеараѓ i не падумае мучыцца падобнымi пытаннямi.
  Гэта таму, - запярэчыла госця, - што ѓ вас у галаве адныя апiлкi...
  Таббе паднес цацачную лапку да сваёй плюшавай галавы i пашкроб патылiцу.
  Унутры мы такiя самыя, якiмi былi i раней, калi нас зрабiлi людзi, - адказаѓ Таббе.
  Як фукцыянiруем пры гэтым - не ведаю. Але ѓ пластыкавых робатаѓ ёсць тэорыя, - крыху прамарудзiѓшы, сказаѓ ён, - што мы душы загiнуѓшых людзей
  Тады чаму мы паводзiм сябе не як дарослыя, а як дзецi? - запярэчыла лялка, - Быццам самi з сабой гуляем. А загiнулi-та людзi розных узростаѓ...
  Не ведаю, - павёѓ плячыма Таббе, - можа быць мы проста эвалюцыянiруем, i ѓ нашага вiду зараз ясельны перыяд.
  Людзi таксама не адразу навучылiся атамы расчапляць, - дадаѓ плюшавы мядзьведзь, - да ты й сама бачыла усё на запiсах....
  Якое ѓсё гэта глупства, - адмахнулася Кiццi.
  Была ядзерная вайна, катастрофа плянетнага маштабу, радыяцыйнае заражэнне Зямлi, - прамовiла лялька, але насуперак усiм прагнозам светам авалодалi мутанты. Не узнiклi звышмашыны, а з'явiлiся мы. Аджыѓшыя цацкi. Як такое тлумачыць твая тэорыя?
  Ну, - рассмяяѓся Таббе, - як я казаѓ раней тэорыя, не мая. А растлумачыць гэта можна , - мядзьведзь прызадумаѓся, - срашнючым выкiдам псiанiчнай энэргii.
  Загiнула цэлае чалавецтва! А з iм i амаль усе вiды жывых iстот. Гэта шок плянетарнага маштаба! Лялька пакруцiлася на месцы.
  - Усё роѓна гэта тэорыя надта хiсткая, - безклапотна сказала яна.
  Ну, якая ёсць, - адказаѓ Таббе.
  Мядзьведзь палез у сервант, дастаѓ парачку талерак i лыжак.
  Торт есьцi будзем? - адрэзаѓ ён.
  I прыняѓся важдаецца са сваёй цацачнай плiткай.
  А увогуле я рады, - не азiраючыся, кiнуѓ ён.
  Чаму? - спытала лялька, з галоѓкi якой ужо амаль выляцела ѓся папярэдняя размова.
  Што так здарылася, - адказаѓ Таббе, - што ёсць мы, а не яны.
  Людзi? - удакладнiла Кiццi.
  Так, - кiѓнуѓ тэддзiбеар, - у iх света не было будучынi, а для нашага я яе бачу...
  Па-мойму i ѓ нас хапае праблем, - запярэчыла госця, - а галоѓная з iх - прадаѓжэнне рода. Былi б мы з матэр'яла, здольнага вытрымаць вечнасць - iншая справа, але ѓвы...
  Не ѓсё так дрэнна, - ѓсмяхнуѓся мядзьведзь, - чуѓ ад Снуццы, што салдацiкi войска Жалезнага Кулака неяк навучылiся ствараць папаѓненне для сваех шэрагаѓ. Ты ж ведаеш як гэныя салдафоны закаханыя ѓ вайнушку i знiчтажэнне сабе падобных...
  Глупства, - адмахнулася Кiццi, - Снуццы яшчэ той хфантазёр.
  Можа й i глупства, - спакойна адказаѓ медзвяня, - ды толькi запрацавала фабрыка цацак як раз у тым месцы, дзе базуецца стаѓка Жалезнага Кулака... Плюшавы мядзьведзь i цацачная лялька яшчэ доѓга размаѓлялi, елi прыдуманы торт i пiлi эфемерную гарбату. Сонца марудна кацiлася на закат, слiзгаючы крывавымi праменнямi па зруйнаваным гарадам i ласкала абвугленыя косцi былых гаспадароѓ плянеты...
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"