Аннотация: Спроба перакладу верша Iды Валеругi "Il sonno" на беларускую мову.
СОН
Магчыма, знадворку сьнег ужо пахаваў зямлю,
пакiнутае прадмесьце Хiрасымы.
Магчыма, ужо спалыхнуў выбух,
i мы - гэта нашая памяць,
дый тая ўжо зьнiкае.
I ты, заснулая барадзьбiтка, сьнiш.
На мосьце Сыднэю вецер
узьвейвае твае чорныя валасы, якiя выбiлiся з-пад заколак.
Онда! заве цябе ён.
Мацi, завуць цябе дзецi, якiя выжылi.
Паволi плывуць караблi ў адкрытае мора,
гудуць,
i вось iх ужо няма.
У воднай глыбi ходзiць твая задумённая мацi.
"Мацi, яшчэ жывой мяне памясьцiлi мiж мёртвых!"
Рагочачы, ты паказваеш унiз, мiма iншых партовых дамоў,
на вакно дома блiз Гарадзкой Разьнiцы,
дзе мясьнiкi дораць акраўкi мяса
iтальянскiм, грэцкiм, гiшпаньскiм дзецям.
З гэтага вакна мост - гэта лятак.
Вецер не абуджае цябе. Перад табой
мая Рэджына* спыняе хаду. Падае.
* - наколькi разумею, верш прысьвечаны бабулi аўтаркi, разам зь якой яны ў 1976-м перажылi землятрус у горадзе Мэдуна (па вяртаньнi першай з Сыднэю ў Iталiю); бабуля звалася Рэджынай (у пер. зь iт. Каралева), а таксама мела мянушку Онда (у пер. зь iт. Хваля).