Курчанкова Кристина : другие произведения.

Сакрэцiк

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:


САКРЭЦIК

у патаемным месцы вырый ямку пакладзi на дно фанцiк фольгу кветкi

прыцiснi шкельцам засып зямлёю

калi зараз пакалыпаеш там пальцам - у цябе будзе твой сакрэцiк

толькi абаранi яго ад суседскiх злых хлапчукоw

з выраю вяртаюцца з выраю

ветракi губляючы клёпку

вепрукi губляючы iклы

святлафоры губляючы колеры

буслы-альбiносы губляючы душы ненароджаных немаwлятак

усплываюць у бурбалках неба недатопленыя кацяняты

тата - я цябе памятаю - i ты вяртаешся

з выраю з выраёвай кунсткамеры

падаюць сыплюцца спорным тэтрысам

матылькi з абарванымi крыламi

галубы з перабiтымi лапкамi

спiсаныя нататнiкi

васковыя недапалкi сэнсы страчаныя паняццi забытыя

рэчы адухаwлёныя людзей бяздушных

вырыю ямку вырыю

w двары памiж гаражамi

зграбу схаваю мне мне трэба

ветракi з матыльковымi iкламi

анёлы з буслiнымi дзюбамi

вожыкi з сасновымi голкамi

купа`лы з крыламi ветраковымi

коласы з-пад сярпоw тваiх ды молатаw

я накрыю iх пляскатым шкельцам

мой сакрэцiк

як глядзяць яны на мяне засушаныя паwпрыдушаныя

нежывыя недагарэлыя незагаслыя няздары няшчасныя

не мiргаюць шклянаватымi вочкамi

чыесьцi трызненнi ды гiстэрыкi

мае выраёвыя фенiксы

wсе-wсенька "пагонi" ды "верасы"

вырыю ямку вырыю

ды на краi паслiзнуся

выраю хочу выраю

а памiраць баюся

выраю хочу выраю а памiраць баюся

лета 2004


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"