Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Цi сябар я табе...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:



Цi сябар я табе?
Мне ж нельга пазванiць
У дзве гадзiны ночы i спытацца,
Як жыць далей,
Цi распавесцi, што прыснiўся змей
Паветраны - цiкава, да чаго?
Цi запрасiць на каву з каньяком...
Цi прашаптаць, што твой спусцелы дом
Цябе прыцiснуў да падлогi адзiнотай
I нават i не сумнявацца ўпотай
У тым, што я прыйду
I адганю бяду,
Як не зусiм, дык на бяспечную адлегласць...
Ды толькi шоргат даляцiць з глыбiнь скалелых
Праз доўгiя як вечнасць правады...
Дый сам не пазваню нiкому ўночы,
Нiхто не будзе з-за мяне расплюшчваць вочы
I пакiдаць замоўленыя сны,
Не праляцiць нiхто праспект начны
З канца ў канец маланкай агнявой...
Цi сябар я табе,
Калi я "за сцяной"?


2004, чэрвень, 29, аўторак, 17:15
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"