|
|
||
Удар абцасу - пырснуў хрусткi лёд. Яшчэ удар. Няма на рух управы. Iльдзiнкi адпраўляюцца ў палёт Шукаць iмгненне незваротнай славы. Блакiтны цень нябеснай чысцiнi, Iмклiвы позiрк гасне ў халадэчы. Будзь асцярожны - цень не закранi, Не трапiць каб датэрмiнова ў вечнасць. I толькi след на сцежцы ледзяной Мне пра цябе калiсьцi нагадае. У цiшынi пачуўшы голас твой, Здзiўлюся нават - нехта памятае? А потым здагадаюся - мiраж. Зусiм не дзiва ў пошасцi завеi. Згадаю, не ўпiсаўшыся ў вiраж, Iльдзiнкi з-пад абцасаў як ляцелi... I вытрасе з кiшэнi рэшткi хмелю Сяржант, зiрнуўшы на хранаметраж, I скажа цiха: "ён жа мог паспець..." Шкада - яму нiяк не зразумець. 1997, лiстапад, 11, аўторак, 10:15 - апошнiя чатыры радкi, 12:01 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"