Заквiтнела ноч вясеннiм месяцам,
Збеглiся ѓсе зоркi над зямлёй.
Цiшыня з канапы ножкi звесiла.
У паветры водарны спакой.
Адчуванне сумнай непазбежнасцi,
Гнуткага галля над галавой,
Цiшынёвай схованай залежнасцi
I атруты горкай i святой.
Птушанё спiць брацiкаѓ забiѓшае,
Па закону Бiблii жыве.
I яно бацькам сваiм зманiѓшае
Сваю праѓду-песеньку спяе.
Толькi песняй птушачка змарылася.
Цiшыня iдзе босай па траве,
А трава пакутнiца схiлiлася,
Бо грахi за нас усiх нясе.
А навокал ноч хвалюе кветкамi,
Уздымае подых да нябёс,
Дык няхай зямля ѓзгодзе з дзеткамi
Нам адкрые таямнiцу слёз.