Аннотация: Один из немногих стишков, который действительно мне нравится. На белорусском языке.
* * *
Калi пройдзе апошнi тралейбус
I пагасяць агнi лiхтары,
Згiне дзень, i адчай безнадзейны
У маёй угняздзiцца душы.
Горад мой засынае з усмешкай,
Гаснуць вокны, маўчаць галасы...
Я прайдуся знаёмаю сцежкай
Ды на ёй адшукаю сляды
Нашых мар, i сустрэч, i расстанняў...
Успомнiш - горыч i боль у душы.
Мне каб толькi дажыць да свiтання!
Пра астатняе проста - маўчы!
Не хачу гэткай зорнае ноччу
Усё, што з намi было, успамiнаць.
...Горад цiха заплюшчвае вочы,
Хоць да ранку ён хоча паспаць.
Я баюся сваiх успамiнаў,
Цяжка мне адчуваць гэты боль.
Выхад можа быць толькi адзiны -
Жыць i не сустракацца з табой.
...Пройдзе ранiцай першы тралейбус,
Лiхтары не запаляць агонь.
Згiне ноч, i адчай безнадзейны,
Спадзяюся, не вернецца зноў...
28 лютага - 7 лiпеня 2006