|
|
||
На маёй Зямлi На маёй Зямлi л'ецца Свет з Нябёс Тут чакае нас толькi добры лёс Узнiмуся ў высь Мары крыламi Над мясцiнамi сэрцу мiлымi Ясным сокалам узнiмуся ў вышыню I праменчыкам вярнуся на сваю Зямлю Яснай ранiцай Сонейка ўстае I праменчыкам свет у сэрца л'е З Неба светлага апускаецца У росных кропельках адраджаецца Я з крынiц вады нап'юся ў цiшынi Сэрцам шчыра прытулюся да сваёй Зямлi Песнi жаўранка ранняю Вясной I Вясёлкi мост у Небе над страхой Ззяе сонейка мiж аблокамi Песцiць мiлую сiнявокую Спелым коласам устану на раллi Назаўсёды закаханы да сваёй Зямлi Ночкай цёмнаю неба ў зорачках Ясны месячык над узгорачкам I пяшчотнае сэрца матухны I нясмелыя подыхi Вясны Сцiплай кветкай апынуся ў палi Назаўсёды я вярнуўся да сваёй Зямлi У вачох дзяцей старыны завет Добрым простым будзь i кахай увесь свет На Зямлi дзядоў мая спадчына Адраджаць яе мне прызначана Добрай песняй адгукнуся ў цiшынi Зноў i зноў я нараджуся на сваёй Зямлi Баiць лес стары шолахам лiстоў Шэпчуць кветачкi памiж росных траў: -Тут памiж лясоў i палей шырот Векi вечныя будзе жыць твой Род
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"