|
|
||
НОЧ ЦЁМНАЯ-ЦЁМНАЯ...
Старое закiнутае хатнiска. З-пад палы вылазiць чумазенькi дамавiчок.
- Гу-у-у... Ноч... Заѓжды ноч.
Дамавiк уздыхае.
- Колькi гадоѓ ноч. Некалi i я любiѓ ноч...
Дамавiк абарочваецца, паднiмае стары зламаны табурэт, усаджваецца.
- Хто я такi?.. Гм-м-м... Дамавiк. Самы звычайны дамавiчок. Ах, што я тут раблю? Жыву. Ужо шмат гадоѓ жыву. Ой-ёй-ёй - нечага чакаю. Нават сам не ведаю, чаго я чакаю. Але ѓсё ж чакаю, спадзяюся... Ха, калi сумна робiцца - спяваю.
Дамавiк залазiць на табурэт.
- Я многа ведаю добрых песень. Вось напрыклад:
Ой, чыё-та поле,
Чыё-та пакосы,
Чыя-то дзяѓчына,
Распусцiла косы...
Косы распусцiла,
Нi з кiм не хадзiла -
Маладога хлопца
Яна палюбiла...
Вам спадабалася? Праѓда? Цiшыня...
Гу-гу-у, гу-гу-у... Эх, i папужаць няма каго. Нi адзiнай душы. Пустая хата. Iэх, людзi-людзi... Куды ж вы падзелiся? Пайсцi з гора i ѓтапiцца? Нельга. Дамавiкi не топяцца. А што ж рабiць? Зноѓ блукаць з кута ѓ кут? Абрыдла. Папужаць бы каго! Каты i тыя недзе збеглi. Нуда. Плакаць хочацца. Зараз завыю на ѓсю вёску... Але, навошта?.. Вёска таксама пустая. Няма ѓжо вёскi - адны хатнiскi... I я - хi-хi - нiкчэмны дамавiк... Людзi-людзi... Што вас укусiла? За адну ноч - i нiкога няма. Дзiѓная была ноч - смешная. Гвалт, трэскатня, лямант. Толькi пад ранак усё сцiхла. Цiха-цiха зрабiлася. Жудасна. Куды вас панесла?..
Эх, людцы-людцы. А калiсцi!.. Як весела было! Бывае, зiркнеш з-пад печы, як пачнеш гугукаць - гаспадыня паѓночы не спiць, молiцца... Альбо яшчэ лепей - парыпiш палавiцамi... i ѓсе цябе баяцца, хi-хi-хi... Хораша так было. Мы, дамавiкi, любiм калi нас баяцца. Гэта значыць - вераць. А мы ж не злыя... Мы ж дамы беражэм. Душу хаты беражэм.
Прывык я да людзей. Адвыкаць не хачу, дай не магу... Дамавiк без людзей - не дамавiк. Так, прыдумка... Хi-хi - я прыдумка. Людцы мае... А колькi ѓсяго я бачыѓ! Колькi гiсторый розных чуѓ, казак, дзiвос!.. О, не пераказаць.
Памятаю, дачка гаспадынi, Верачка, захварэла. Дык я ёй такiя казкi баяѓ, такiя песнi спяваѓ... А яна ляжыць, маленькая, ледзь дыхае, але падпявае...
Не плач, дзетачка, не плач -
Сонейка засвецiць уранененьку...
Пабач, казачку пабач -
I лiску, i заяньку - у - у
А - а - а, Гу- у - у...
Паправiлася. А некалi маланка страшэнная была. Гаспадара не было - адна Ганна з дзецьмi. Яна адчайна малiлася. I я малiѓся. Не дай Бог у хату ѓдарыць! Згарыць. Што ж тады? Па свету не пойдзеш... Гiне хата - гiне дамавiк. Такi ѓ нас, дамавiкоѓ, закон. Нас маланка неяк абыйшла, але суседскую хату спалiла. Жорсткi пярун быѓ... Перапужаѓся я тады... Гiне гата - гiне дамавiк.
Аднойчы, памятаю, гаспадар на трактары перавярнуѓся. Жывы застаѓся, абдзёрся толькi крыху. Колькi крыку было, колькi ляманту! Хi-хi... Гаспадыня яму тыдзень праходу не давала. Ён насуплена маѓчаѓ, а яна ѓсё - ля-ля-ля, ды ля-ля-ля... Шкада яго было. Пасля памiрылiся, зноѓ разам спаць пачалi. Хi-0хi, людзi, чалавекi... Не зразумееш вас. Хi-хi-хi...
Цiха!.. Што гэта?! Нешта!.. Нехта ходзiць!.. Па двару нехта ходзiць! Ей-Бо, нехта ходзiць! Гу-у... Людзi!!! Тры трасцы ѓ бок i дзевяць папярок - людзi! Людцы. Людзечкi мае!.. Нарэшце!.. Толькi што яны робяць?.. Нейкiя дошкi цягаюць. Родненькiя мае, людцы! Як прыемна на iх глядзець. Столькi год не бачыѓшы, не чуѓшы... Людцы! Хi-хi-хi - мiлыя мае! Дзе ж яны там?.. Чаму не заходзяць? Ага, зараз паспрабую крыху папужаць, зараз...
Гу-гу-у-у-у-у... Гм-м, не зважаюць. Ой, балкi разбiраюць... Навошта? Хай бы ѓ хату зайшлi. Можа што новага пачуѓбы, дзiѓнага. Я люблю слухаць... людзей. Людзi! Няѓжо праѓда, людзi!? Самыя сапраѓдныя, самыя жывыя, самыя... А можа пачуюць?.. Як заспяваю!..
Гэй, гуляй, не думай,
Не глядзi панура!
Заспявай, заiграй!..
Загудзi вiхурай!
Загу-у-у-дзi-i-i вi-i-ху-у-ра-ай! Йэ-э-х!..
Не чуюць, лiхаманка iх бяры! Ну цяцеры глухiя i ѓсё тут! Гэй, людзi-i-i!!! Цягаюць усё... Эй, куды ж вы?.. Куды ж яны гэта?.. У машыну садзяцца. Людзi, людзечкi! Пачакайце! Куды ж вы?.. Раскажыце што-небудь! А я... а я таксама расскажу... я шмат ведаю... Паехалi! Людцы... Кiнулi... Зноѓ я адзiн. Ой, што гэта за пах? Дым. Ей-Бог, дым! Гарыць. Хата гарыць!!! Што ж вы... людцы?... Навошта?... Хата!.. Мая хатка... мае казкi... Гiне хата - гiне дамавiк...
Фу, дым... Горача. Нiчога... Нiчога, я зараз... Зараз... Эх, заспяваю!..
Гэй, сягоння ѓ гэну ночку!
У гэну ночку, пад стажочкам,
Пад стажочкам начаваѓ я,
Воѓчык шэры ѓ лясочку
Падвываѓ мне, падвываѓ...
Гэй, гуляй... грай... спявай...
Эх, людцы...
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"