Богдан Аляксандр Барысавч : другие произведения.

Крокi

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

А.БОГДАН

КРОКI

Ён сядзеѓ. Людзi iшлi. Ён малiѓся. Людзi кiдалi...

Дзынь-дзынь... Капейка за капейчынай.

I крокi. Шмат крокаѓ. Нiякiх iншых гукаѓ - адны крокi. Iмклiвыя, засяроджаныя - злыя.

Дзынь-дзынь...

I зноѓ крокi.

- Чамусцi галава не балiць?.. Гэта ѓжо цiкава. Заѓжды аж трашчыць, а тут на табе!.. Толькi гул нейкi. Быццам у бочку хто дуе. Гу-гу-у... А, гэта, мусiць не ѓ галаве... Гэта ад людскiх крокаѓ. Вунь якi гул паднялi! Усё крочаць, крочаць... Каб вам павылазiла! Куды крочаць?.. Адзiн чорт ведае. I ѓсё моѓчкi. Хоць бы пагутарылi - пасмяялiся... Не, усё моѓчкi. Шчаслiвыя...

Дзынь-дзынь...

- Дзякуй! Ратуй вас Госпадзi...

- Эт, лiха матары яго, каб гармонiк! Не мог я тады вытрываць?!. Ну, прапiѓ... А што

цяпер зробiш? Сядзi i не рымзай, пень гнiлы. Паспявай дзякаваць i малiцца... Жабраваць, адным словам.

Дзынь-дзынь... дзынь.

- Дзякуй, добры чалавек! Дай Бог табе шчасцейка!..

- Холадна. Студзее... Нагу круцiць аж. Ох, абрубак, ты мой абрубак! Усё жыццё мне згубiѓ... i пад старасць спакою не даеш. Каб цябе трасца... А вунь, ва ѓсiх - цалюткiя! Туп-туп, ножанькi. I абутак прыгожы ва ѓсiх. Хе-хе, а кажуць, што дрэнна жыць стала... Гладкiя, як кабаны! Нi перабудовы, нi рынкi там розныя з капiталiзмамi не пашкодзiлi. Нiшто... Ой, якiя ножачкi!!! Эх, маладосць... Хе-хе... Людцы-людцы. Сытыя. Накормленыя. А вочы галодныя! Ласые... А гэта сапраѓды страшна, калi чалавек сыты, а вочы - галодныя. Гэта страшна...

Дзынь-дзынь...

- Дзякуѓ Бог! Жывi доѓга, дочанька!..

- Сыры гэты пераход. Занадта ѓжо нешта дрыготка. Трэба будзе неяк другое месца пашукаць... Але нiчога - хутка сагрэюся! Вечарочкам... Хе-хе. Дасць Бог, на жывую вадзiцу назбiраецца. Колькi там ужо?.. Ох, згуба мая... А яны ѓсё iдуць, крочаць. Каб на вас!..

Дзынь...

- Дзякуй Бог!..

- Мядзяк шпурнуѓ, бач ты... Што зараз гэты мядзяк. А абутак вунь якi цёплы. Куркуль! Дай Бог яму здароѓя... Ну, палова шапкi ѓжо ёсць. I на сiвуху, i на закуху - хе-хе... Яшчэ трохi, дый годзе. Стары я ѓжо... Зусiм стары. А можа й жыць ужо годзе? Хе... А яны ѓсё iдуць! Некуды ѓсё спяшаюць! Шчаслiвыя...

Крокi, крокi, крокi.

Дзынь-дзынь... I зноѓ - крокi.

Ён падняѓся. Абапёрся на кастылi. Сунуѓ шапку з грашыма ѓ кiшэню. Падняѓ да злiплых валасоѓ сваю дрыготкую, нiбы скручаную руку i... упаѓ.

Дзынь-дзынь-дзынь...

Лёгка памёр. Мабыць, у жыццi не так i шмат награшыѓ. Пашанцавала. Шчаслiвы...

Крокi, крокi, крокi...


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"