УСЁ РОЎНА...
Усё роўна ты разам са мною,
Нават там, дзе адна я хаджу.
I з табой усё роўна вясною
Нашы кветкi я пасаджу.
Усё роўна (хоць табе невядома),
З перапынку пачуўшы званок,
Ты са мною мiж сцен калiдора
Разам хутка бяжыш на ?рок.
Ты са мною, калi на экзамен
Я - вядома, са страхам - iду.
Нават разам са мной замiраеш,
Пакуль у бiлет свой гляджу.
Заўжды разам са мной ты гуляеш,
Ты заўсёды ёсць там, дзе ёсць я.
На алейцы - у тым самым месцы -
Чуеш плёскат таго ж ручая.
I хоць я цябе не сустракаю -
Не пакiнеш ты сэрца майго,
Усё роўна з табой быць жадаю,
I ты - веру! - жадаеш таго.