ПАЎНОЧНЫ ЧАС
Я выйду сёння на дарогу,
Паўночны час iдзе за мной,
I памалюся цiха Богу,
Каб дапамог знайсцi спакой.
А я, бадзяга i пустэльнiк,
Iду сцяжынкаю сваёй,
I ўзiмку йду, i ў капельнiк -
Шукаю дзесьцi свой спакой.
Ён знiк,
ён збег,
ён правалiўся,
Мне цяжка йсцi ў гэтым сне.
Каб я знайшоў, то б пахвалiўся,
Што Шчасце зноў ёсць у мяне.
Я выйду заўтра на дарогу,
Паўночны час iдзе за мной,
I памалюся цiха Богу,
Што дапамог знайсцi спакой.